Матэрыялы да абласнога слоўніка Магілёўшчыны (1981). Выпуск 1

 ◀  / 129  ▶ 
кашылъ, а цяперя баліць у грудзёх, наверна, бірькулёс. Каменка Гор. БІРУ'К м. Нелюдзімы чалавек. Сяньні мой надуўся, глядзіць бірюком спадлоб'я. Ліпаўка Касц. БГЧЫК м. Кукурузны пачатак. Мама, навары заутра бічыкаў. Дзікае Глуск. БЛІЗНА' ж. перан. Від рыбы, якая водзіцда ў мясцовых вадаёмах. Хоць бы якой блізны спаймалі. Вусце Чэрык. БЛІЗНЯЖІ м. Блізняты. Калі родзіцца двойня, дык яны блізьнякі. Цяцерын Кругл. БЛЫ'НДАЦЬ незак. Бязмэтна хадзіць. Так i блындылі яны сяньні цэлый дзень. Анічогенька не знайшлі. Быстрыца Мсц. БОЛЫКА н. Воблака. Спусьціліся болыкі ніска над зямлёй, значыць, дождж будзіць. Рымінка Чав. БОНДА ж. Свежаніна. Занясла й саседу трохі бонды. Кляшчоўка Глуск. БОЦЬКАЦЬ незак. Боўтаць (вадкую страву). Hi боцькай у cytii. Усім есьць нада. Боркі Kip. БРАВІНА' ж. Брыво. Нада ш так бравіну рассеч. Чачэвічы Бых. БРА'ЖАЦЬ незак. Брадзіць, знаходзіцца ў стане браджэння. Маё цвета вельмі многа бражала, i хлеб ніўдачны палучыўся. Чачэвічы Бых. БРА'ЖКА ж. Спражка. Вунь брашка як блішчыць. Вусце Чэрык. Бряшкай як дам, дык i пісьніш. Кадзіна Маг. БРУЗЭЛЯВЫЙ прым. Цёмна-сіні. Хуста брузэлівага цьвету ў мяне есь. Каўшова Мсц. БРУ'КША, БРУ'ШКА ж. Бручка. Вельмі добрая брукша ўрадзіла. Рэкта Гор. Ах, якая салодкая брюкша! Старына Мсц. Мыя брюшка нейкая дробненькая. Семукачы Маг. БРЬГЛЫ мн. груб. Губы. Што надуў ceai брылы? Шклоў. БРЬГНДЖЫ мн. Брыжы ў адзенні. Я сабе хвартук пашыла з вельмі моднымі брынджымі. Бярозкі Хоц. БРЫНЕ'ЦЬ незак. Клапаціць, трывожыць, турбаваць. А мяне гэта зусім ні брыніць. Галоўчын Бял. ' БУ'БЕН м. перан. Чалавек, які няспынна гаворыць (бубніць). A етый бубін бубніць i бубніць нешта сабе% над нос. Радзівонаўка Гор
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

блындаць, бражаць, бражка, брушка, брынець, бубен, бірук, спадлобя
3 👁
 ◀  / 129  ▶