Матэрыялы да абласнога слоўніка Магілёўшчыны (1981). Выпуск 1

 ◀  / 129  ▶ 
БАРЬЩА'ЦЦА незак. Дужацца, барукацца. А ну-ка барікайцеся! Пакажыця, хто з вас дужэйшый. Высокае Клім. БА'РЫШНЯ ж. іран. Ганарыстая дзяўчына. Ай-яйяй, барышня такая-то! Hi скажи ёй лішняга. Цяцерын Кругл. БАСГЛЫ, БАЦЬГЛЫ мн. Бахілы, самаробныя галёшы. Заклей-ка ты мне, кум, басілы. Лудчыцы Бых. На зіму валёнкі з бацыламі купіў. Сідаравічы Маг. БАТОРЫ мн. Драбіны, прыстасаваныя вазіць снапы, сена, салому. Куды ш ты гэтыя баторы павалачэш? Скураты Кругл. БАТОУЕ н. зб. Бацвінне. Чыя ета карова ўбілася ў батоўя? Лудчыцы Бых. БАЦ м. Гультай. Чаго ты тут сядзіш, бац, паліц an паліц за дзет ні ўдарыў. Журбін Касц. БАЦЯНё н. Дзіця, падобнае на бацьку. Глядзі-ка: чыста бацянё, i сьмяецца, як бацька. Чапляёўка Гор. БАЦЯ'ЦЦА незак. Бадзяцца, лодарнічаць. Бацяецца бязь дзела ўвесь час — ну i лодыр жа. Рэкта Гор. БЕ'ЗНА ж. Грузкае балота. Пупаў трактар у безну i затануў. Шаламы Слаўг. БЕЛАЗОРЫ прым. Светлавокі. Як глянуў сваімі білазорымі, як трі рублі даў. Журбін Касц. БЕСПРЫКА'ЯНЫЙ прым. Беспрытульны. Біспрікаіный ходзіць дзядзька. Хай бы хто ўзяў на хвацеру. Мхінічы Красн. БІДЗЮГГ мн. Калёсы, прыстасаваныя вазіць бярвенне. Запрагай, друг, новыя бідзюгі ды быстранька атпраўляйся ў лес. Скураты Кругл. БІКЕ'Ш м. Бекеша. Я за гэту зіму пашыў сабе 61кеш, а жонка носіць. Давыдавічы Бых. БІНДЗЮТА аг., БІНДЗЮ'ЖНІК м. Непаслухмяны хлопец. Ды яе ж Васіль такій біньдзюга, што ні ды чаго ні пріб'еш. Вялікі Бор Касц. Нічога ні магу зьдзелыць ca сваім біньдзюжнікам. Сялец Гор. БІ'НЬКА аг. Той, хто ўцякае ад працы; гультай. Вунь бінька пайшоў, а ты, наверна, хочаш у яго кымпанію. Паршына Гор. БГРКА ж„ БІРАЧО'К м. Драўляны гузік. Калі нету гузікаў, дык зьдзелый бірьку. Вепрын Чэрык. БІРКУЛЕЗ м. Туберкулёз. Бірькулёзам старік забалеў, ні знаю, ці выжывіць. Каўшова Мсц. Сьпірша быў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

барьщацца, бацяцца, безна, беспрыкаяный, бікеш, біндзюжнік, бірачок, прібеш
2 👁
 ◀  / 129  ▶