АЦІ'РА ж. Амеці, мякіна. Аціря пышанішныя—ета ш цэнный корм. Шаламы Слаўг. АШАЛЁНЫЙ прым. Шалёны. Куды ты бягіш, як ашалёный? Кавалёўка Клім. АШКРОБКІ мн. Шалупінне ад бульбы. Аддай кароei ашкропкі. Скураты Кругл. АШМУРЭЦЬ зак. Ачмурыцца. Ці ты ашмурела? Ці што ета c табой? Крычаў. Б БАБУРЫ' мн. Дробная бульба. Гылыва твыя дубовыя, куды ш ты высыпаў бубуры? Пырысятам луччы аддыла n. Вялікі Бор Касц. Вазьмі бубурі ў карьзінкі. Каменка Крыч. БАГДА'Й чащ. Бадай, няхай. Быгдай яно праваліцца! Каждый дзень льець, як зь відра. Рымінка Чав. БАЙРА'К м. Будынак для сушкі снапоў (без печкі). Згарэў наш быйрак, хоць бы сена сушылі. Дзедзін Клім. БАЙЧА'К м. Бойкая дарога; шлях, тракт. Куды етый быйчак ляжыць? Сухары Маг. БАЛАЧЫ'НА ж. Воблака, хмарка. Наверна, дасьць дошч з гэтае балачыны. Найшла балачына, пайшоў дошч. Давыдавічы Бых. БАЛОНА ж. Газавы балон. Галя, схадзі ты ў кантору ды скажы, кап прівязьлі балону, а то дрэнна біз газу. Высокае Клім. БАЛЫПЭННЫИ прым. Вельмі вялікі. Такія барозны цяперя бальшэнныя дзелыюць. Вусце Чэрык. БАРАДА' ж. перан. Агрэх, прапушчаная пры касьбе ўручную лапіна травы. Ну ŭ касец! Ты ж вунь быряду якую кінуў, абярніся, пыглядзі. Вусце Чэрык. БАРАНАВІ'К м. Баранавалынчык. Вунь бырынавікі пашлі скарадзіць, а ты ляжыш. Вусце Чэрык. БАРА'НАК м., БАРА'НЬКА ж. Абаранак. У мыгазін быранкі прывязьлі, ідзіця пакупайця. Заходы Шкл. Сяньні ўкусныя быранькі ў мыгазіні. Высокае Клім. БАРА'ЦЬ незак. Перашкаджаць. Ня треба быряць жанчыне іціць у поле. Вусце Чэрык. БАРБУ'ЛЬ м. Конюх. Яшчэ шэсьць часоў, а барбулъ ужо зыгнаў коній у сырай. Елавец Хоц, БАРОК м. 1. Невялікі бор. 2. перан. Могільнік. Пашлі вужо ямку капаць ву барок. Загор'е Бых
Дадатковыя словы
аціра, багдай, байрак, байчак, баранавік, баранька, бараць, барбуль, загоре
1 👁