Матэрыялы да абласнога слоўніка Магілёўшчыны (1981). Выпуск 1

 ◀  / 129  ▶ 
прыназ. Акрамя, апрача. Апріч мылыка, ні хачу нічога есьць. Рымінка Чав. АПСОМ, АПЦЭ'САМ прысл. Знянацку, нечакана. Сабака кінуўся ны мяне апсом. Каўшова Мсц. АРАЛЛЯ' ж. Ралля. На аральлі ня сеяць, трэба яе яшчэ паскарадзіць! Цядерын Кругл. АСМІ'ХВАННЕ н. Асмейванне. Твайго асьміхваньня баяцца я ня буду. Ветрынка Бых. А'СТАКАЛ м. Някемлівы хлопец, мужчына. Што твой дурнэй-дурнэй, ды ні бярі голымі рукамі, а мой дык саўсім астыкыл нейкій. Радзівонаўка Гор. АСТАЛАПЕ'ЦЬ зак. Аслупянець. Тут я астылапела ŭ гляджу на яго: сьмяецца ці праўду кажыць етый чалавек. Заполле Шкл. Кап ты астылапеў, там стоячы! Вялікі Бор Касц. АСТАУБЯНЕ'ЦЬ зак. Аслупянець. Сы страху астыўбянела i ні магу слова скызаць. Журбін Касц. АСЦЕПЯНГЦЦА зак. 1. Супакоіцца. Асьціпянісь, ня лесь к чорту на рогі. Заполле Шкл. 2. Атрымаць вучоную ступень. Мой зяць як асьціпяніўся, так i памаладзеў бытта. Сухары Маг. АСЦЮ'ЛЬКІ мн. Асцё з каласоў аўса, ячменю. Як набярэцца гэтых асьцюлек на адзежу, дык бяда, нільзя ат іх атабрацца. Цяцерын Кругл. Нада луччы выбіць во етыя асьцюлькі. Заполле Шкл. АСЫКА'ЦЦА незак. Агрызацца. Hi аднаго слова ня ўмоўча, усё асыкаецца. Заазер'е Бял. АТЛЫТА ж. Адліга. У атлыгу дзеці ca школы прыходзюць такійі мокрыйі. Вусце Чэрык. ATOP'E ж. 1. Дробная салома (буйнейшая за мякіну). Сёльта кап ні атор'я, ні знаю, што дзелылі n c каровуй, саўсім мала было сена. Рымінка Чав. 2. Адбітыя, абмалочаныя каласы. Сабяры-ка аторью каля пуні. Вусце Чэрык. АТРА'ХА аг. Чалавек, які да ўсяго адносіцца абыякава. Aŭ, атряха. Ці будзіць с цябе толк калі? Рэкта Гор. АТРУ'ДА ж. Прастуда. Ты мяне не катуй, бо ў мяне i так атруда. Новая Добасна Kip. АУДОТ м. Удод. Я знаю там у адным дубу гняздо аўдота. Забычанне Касц. АХЛАМОН м. зневаж. Вялы, абыякавы чалавек. Зьдзень ты ета пальто, а то як ахламон які ў ім. Радзівонаўка Гор
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

atope, апцэсам, асміхванне, астакал, асталапець, астаубянець, асцюлькі, асыкацца, аторя, атраха, заазере
2 👁
 ◀  / 129  ▶