Матэрыялы да абласнога слоўніка Магілёўшчыны (1981). Выпуск 1

 ◀  / 129  ▶ 
БУГА'Й м. перан. зневаж. Дужы i здаровы чалавек. Бугай бугаём, а на работу хвор. Каўшова Мсц. БУДЗЁННІК м. уст. Кавалак ільнянога палатна, які трэба выткаць за адзін дзень, каб выклікаць дождж. Цяперя ніхто ня ткець будзёньнікаў. Шаламы Слаўг. БУК м. Шырокае i глыбокае месца на рацэ. У нас у буку малец гадоў шаснаццаць у прошлым гаду ўтапіўся. Еўдакімавічы Шкл. БУЛУДОУКА ж. Вадзяная лілія, гарлачык (кветка). Пайдзём на рэчку за булудоўкамі, іх там столька многа вырысла. Елавец Ход. БУЛЬБЕ'Ш Ш К,.. БУЛЬБЯ'ШНІК м. 1. Бульбоўнік. Зялёный бульбешнік, а нада ж булъбу капаць. Стайкі Маг. 2. перан. асудж. Гультай, які жыве за кошт бацькоў. Вунъ Трахімаў бульбяшнік. Журбінская Буда Касц. БУЛЬБОВІКІ мн. Аладкі, прыгатаваныя з дранай бульбы. Сяньні ў цябе дужа смашныя бульбовікі ўдалісь. Сячыхі Крыч. БУ'ЛЬКАЛЫ мн. зневаж. Вялікія вочы. Што ты круціш сваімі булькаламі? Сялец Гор. БУРДЗЯЛІ' мн. Посная кіслая страва. Дыла нейкіх бурдзюлёў учырашніх пыхлібаць. Цітаўка Клім. БУРДОУКА ж. Спадніца бардовага колеру. Бурдоўка красівая мая — праўда ш? Цяцерын Кругл. БУРЛА'ТЫ мн. Бярвенне ў апошнім вянку над бэлькамі зруба. Паложым бурлаты i хваціць. Цяцерын Кругл. БУРЛЬГШКА ж. Месца ў ручаі, дзе бурліць вада. Яны, наверна, на бурлышку пашлі глядзець. Заполле Шкл. БУЦЯ'НАВЫЙ прым. Буслаў, бусліны. У нас на страсе буцянава гняздо. Рэкта Гор. БЫК м. перан. іран. Вялікі хлопец, які любіць дзяцініцца. Такей ужо бык, a з дзецьмі гуляіць. Радзівонаўка Гор. БЫЧОК м. Козлы, прыстасаванне для пілавання дроў. Калышыцца бычок, дык няёмка рэзаць. Галоўчын Бял. БЭЙДУС м. Гультай. Ходзіць бязь дзела етый бэйдус, узяў бы ходзь дровы ў вірсту склаў. Цітаўка Клім. # БЯЗЛКУДНІК м. Нелюдзімы чалавек. У етага бязьлюдніка хто калі хату аччыніў. Тажылавічы Бабр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

булькалы, буцянавый
2 👁
 ◀  / 129  ▶