Хто круціцца, той жыць вучыцца. Хто мала мае, той ні аб чым не дбае. Хто не мае, той не дбае. Хто перабірае, той перамярае. Хто позна ходзіць — сам сабе шкодзіць. Хто топіцца, i за брытву хопіцца. Хто ўмачыў, той i высушыць. Цельца маладзіцца — скулачка садзіцца. Цешыўся старац, што перажыў марац, ажно i ў маю панеслі яго да гаю. Ці Лявон, ці не Лявон, а з роду не вон. Ці ўсё спажыць, што ў чужой клеці ляжыць. Цягаў воўк авец, дяпер i ваўка пацягнулі. Чаго б та плакаў сляпы, калі б бачыў сляды. Часам с квасам, а парою з вадою. Чорт панёс на дзіравы мост. Чорт чорта пазнаў дый на піва пазваў. Чорт чорту апавядаўся: адзін міргнуў — другі дагадаўся. Чужая доля пад бок коле. Чужая хата — чужы кут. Чужое дабро бярэ за рабро. Чужое не свеце й не грэе. Чужыя грошы — аскома. Чуў звон, ды не знае, дзе ён. Чым галей, тым смялей. Чэравы харашы, а падчароўкі луччы. Чэшуцца конь з канём, вол з валом, а свіння з вуглом. Шалёная муха ўкусіла за вуха. Шануй адзежу ў дварэ, а яна цябе — у людзях. Што блюдзём, то людзём. Што будзе, то будзе, а Грышка на куце не будзе. Што вінен, аддаць павінен. Што вобак, то прыяцель. Што вясною ножкаю топ, то зімою ручкаю хоп. Што год, то прыплод. Што доля прызначыць, таго ніхто не перайначыць. Што нам да таго, хто парадзіў каго. Што на той чэсці, калі нечага есці. Што рок, то й прарок
1 👁