Што страўка, то й папраўка. Што ў лесе родзіцца, у дварэ згодзіцда. Шугаючы расшугает, a сабіраючы сабярэш. Шчасце пераходзячы жывець. Эй, воўча, сядзі моўча. Я быў бы рад радзёшанек, калі б у другі раз быў маладзёшанек. Я, Васіль, на работу не сіл, а як клёцкі ў малаку, за чатырох валаку. Язык у роце — меле што ходе. Якавы мы самі, такія й нашы сані. Якая матка, такое дзіцятка (цялятка). Якая ні ёсць вара, еш не перагавара. Якая прыправа, такая й страва. Якая сілка, такая й скібка. Якая яда, такая й хада. Як брусніда краснабока, дык наспіць парабак вока. Як гукнедца, так i адгукнецца. Як жбан сарвецца, дык i разаб'ецца. Як заруне, дык пралуне. Які бы той быў крук, штоб выпусціў з рук. Які ні госць, а ўсё ж клопату досць. Які павідач, такое яго й павіданне. Які сакавік, такі й красавік. Як паў, дык i прапаў. Як пойдзе ліха з рання, то аж да змяркання. Як прыйшло махам, так i пайшло прахам. Я ксціцца — не спіцца, я й варочацца — есць хочацда, а як куснуў, дык i заснуў. Як уляжацда, песня будзець. Яна табе праціўна, як старцу грыўна
Дадатковыя словы
разабецца
0 👁