Матэрыялы да абласнога слоўніка Магілёўшчыны (1981). Выпуск 1

 ◀  / 129  ▶ 
Удаўся на прыказкі, як сабачая шкура на прывязкі. У дварэ не ўежна, дык улежна. Узяў дзіця за руку — матку за сэрда. Узяў кабалу на сваю галаву. Узяў чорт кароўку — няхай бярэць i вяроўку. У крыніцы сцюдзёная вадзіца. Умірае не стары, а паспелы. У Нясвіжы людзі хіжы: салому таўкуць— бліны пякуць, сена смажаць — бліны мажуць. У плісіцы тры тысячы. Упрасіўся злыдня на тры дня, а ў год не выжывеш. Урадзіўся сівец — жыту канец. У сваім краю, як у раю. Усе ласы на чужыя прыпасы. Усе мае зборы — лапці ды аборы. Усе падкі на рэчы сладкі. У сквапнага горла вялікае. У старцах жыць, ды з перцам есць. У старэцкім целе ды панская душа. У тры тапары дровы сякуць — аднаго рака пякуць. Ухадзі, голы, а то абдзяруць. У яго столькі дамоў, колькі ў зайца калоў. У яго шыла голіць. Хадзіў бы ў злоце, ды дзірка ў роде. Хазяйства вадзіць — не разінуўшы рот хадзіць. Халву ў палу, а гугель за пазуху. Харашо іграеш, ды не падцінаеш. Харошы зацей — усяму парадак. Хлеба не стала — баба плакаць стала. Ходзіш, як ашмянскі шляхціц: адну калошу выпусціўшы, а другую абуўшы. Хоць бяздворны, ды ўсюды праворны. Хоць вох, ды ўдвох. Хоць гразь пляскаць, абы сваё сыскаць. Хоць за пянюшка, калі няма жанішка. Хоць не багаты, ды зухаваты. Хоць няўзрачна, ды прыдачна. Хоць у латаным, абы не ў хватаным. Хто вінен, аддаць павінен. Хто да каго, а поп да Кацькі. Хто захоча, няхай скоча. Хто кажа на глум, а ты бяры на вум
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
2 👁
 ◀  / 129  ▶