Скаціна не моўна — нічога не скажа. Скоры паспех людзям на смех. Служба — тужба. Смачна было, ды блізка дно. Смачны кусок найдзець куток. Смяецца, каму няймецца. Старожа луччы варожа. Сто коп у машну хоп. Страва любіць заправу. Страляй сароку, варону — даб'ешся да яснага саколу. Стрымалы з голаду не пухне. Суджанага i канём не аб'едзеш. Схіліўшы хвост ды пад мост. Сядзіць, як сыч, i з носу капціць. Сячы, дождж, на дзедаў плеш, а нам на кулеш. Тады баба варажыць стала, калі хлеба не стала. Тады дзеўка стала пышна, як замуж выйшла. Тады дзеўка схамянулася, як у пузе страпянулася. Тады маю, калі ў руках трымаю. Такі-сякі, сухі, не мазаны. Так лёгка, як лапці плесць. Так-сяк накасяк, абы не па-людску. Так удалося, што баба забіла лося. Там сядзіць, айдзе й совы не кугакаюць. Там харашо, дзе нас няма. Таннае мяса сабакі ядуць. Татава хата ўсім багата. Тая, што хвастом матае. То не бракоўка, калі дзеўка чорна, толькі б была яна праворна. То не пір, калі прынукі няма. Трапілась чарвяку на вяку. Тым жа салам ды па тым жа ранам. Ты мяне вызваль, а я цябе выўчу. У адной бярлозе два мядзведзі не жывуць. Увайшлі з кагалам — i бацька з жыгалам. У вас адпелі, а ў нас ад'елі. У голад намруцца, а ў вайну наўгуцца. Угору пайшоў, аж вяроўкі трашчаць. Удалося, як той Салосе. Уданы, як запраданы
Дадатковыя словы
абедзеш, аделі, дабешся
0 👁