Прыйшлось Іванцу к аднаму канцу. Прыйшоў не званы — ідзе не гнаны. Прымак — той жа батрак. Прыходзіцца шыльца к більцу. Прыцапісь к багатаму, a ён адкупіцца. Прышыў кабыле хвост, a ў яе свой ёсць. Птушачка й мушачкамі сыта. Птушачка па бубцы сабіраець i сыта бываедь. Пусціўся Мікіта на валакіту. Пушка-жыгушка, аджыві жывушку. Пушны хлеб не голад. Пяшочкам з мяшочкам. Рад дурань, што пірог вялік. Радзіў як радзіў, абы б не падгадзіў. Разважыў, як размазаў. Раздзеляць чэрці па чвэрці. Ранняя птушачка крошкі падбіраець, a позняя вочкі праціраець. Расці хлапца, ды не жалей дубца. Ратаваны з вады конь i лужы баіцца. Рыжага ды крывога бойся, як пса злога. Сабака брэшаць, а конь ідзець. Сабака касмат — яму ж цёпла, мужык багат — яму ж добра. Сабачы век зжыў. Сабраліся тучкі ў кучкі. Сава не родзіць сакала, а такога, як сама. Саломенны муж луччы залатога сына. Сама сябе жняя б'е, калі не чыста жне. Сам з кокаць, a барада з локадь. Сарока шчыкатала, гасдей казала. Свае чэрці пагрызуцца, дый памірацца. Сварка — дзелу папраўка. Свая сярмяжка не цяжка. Свая хатка, як родная матка. Святы пакою, луччы з табою. Свяці, пляшывы,— боты пашыю. Сем седакоў на воз — абы конь вёз. Сёння гулі, заўтра гулі — будзеш хадзіць без кашулі. Сівізна — у бараду, а чорт — у рабро. Скасавурыўся, як чорт на пана
0 👁