Палажылі Саўку на голую лаўку. Палепшала бацьку к смерці. Палічы зубы ў сваім роце. Памагай, божа, ды й ты не ляніся, нябожа. Паміж дзвярэй пальца не шчамі. Паміж людзей i ён чалавек. Панская ласка да парогу. Панскі слуга сагнуўся, як дуга. Паны б'юцца, а ў мужыкоў хахлы трасуцца. Пан як пан, ды паняты хоць уцякай з хаты. Параных не бачылі, а мерзлых часта. Пасканнінка збірае аллянінку. Пасланца не сцінаюць, не вешаюць. Паследні нырэц — купанию канец. Пасля кашы хоць кулак у зашый. Пашлі пасланца дурнога, а за ім другога. Пашукаем указу, штоб напіцца па другому разу. Пей (пой) хоць трэсні, а есць не прасі. Перабірацца з куста на куст. Перад папом Хвёдарам расхадзіўся ходарам. Перад смерцю не надышатся. Пераеў сыць — захацелася піць. Пераксці свой нос, штоб вялікі рос. Пійце, жылы, пакуль жывы. Пісаў бы пісака, ды пісала нямака. Пісьменнаму i кніжкі ў рукі. Поп жыве з алтара, a пісар — з каламара. Поўна, роўна i кверху дном. Пра адны дрожджы гаворыць трожджы. Пра воўка памоўка, a воўк з-пад налуску. Праглынутага не выплюнеш. Праплакала бабка ўвесь лес, а па ёй — ані бес. Праўда груба, ды богу люба. Проста з моста тарчком галавою. Проціў вады не сплывешся. Проціў ліха на ўзгорачку. Проціў упарства можна найсці лякарства. Прочкі дзелаюць без сарочкі. Прыбяруся я мяхом — стыдна будзець жаніхом. Прывычка не атопак: з нагі не скінеш. Прыйшла свіння да каня, ды шэрсць не такая. Прыйшлі калядкі — бліны ды ладкі. Прыйшло махам i пойдзець прахам
Дадатковыя словы
бюцца
0 👁