Не туды чырка хвастом кіруець. Не ўрадзіў мак — прабудзем i так. Не ўся сарока бела. Нечага песціцца, калі ёсдь дзе змесціцца. Нешта ты зрахманіўся, як воўк у яме. Hi азу ў глазу. Hi пеха, ні меха. Hi трэд, ні мнец, ні ў дуду ігрэц. Ніўка, ніўка, аддай маю сілку. Hi хуху, ні духу. Новае сітца на колечку навісіцца. Нюхай, ды не рухай. Нужда бядзе не помач. Няма той крамкі, штоб прадаваліся мамкі. Няма той хаткі, штоб не было звадкі. Няхай заўтрака чакае. Няхай луччы наша перайдзець. Няхай нашы конікі брыкаюць. Няхай той серадзіць, што на неба глядзіць. Павер босы ходзіць. Павіннай галавы й меч не ймець. Пагадзі радзіць, дай па бабу схадзіць. Падаіў Лыску ды міску. Падлі, матка, баршчу, а я хлеба пайшчу. Паднёс вышы нябёс. Па добрым кусе я й вады нап'юся. Падступіцесь пабліжа, пакланіцесь паніжа. Пад чорным лесам спаткаўся чорт з бесам. Пажывём долей, пабачым болей. Пазыка — тая ж страта. Пазыкі ходзяць у лыкі. Пазычае, хто свайго не мае. Пазычаны хлеб еш, дый глядзі на яго. Пазычка хараша, ды аддаваць трудна. Пайшоў пасол, дый упаў у расол. Пайшоў Пятрок без парток. Пайшоўшы ў драку, не жалей хахла. Пакаедца пасля смерці. Пакажы сам пуць, як гарэлку п'юдь. Пакорнай галавы й меч не бярэ. Пакуль тыя барышы, у бабы не стала й душы
Дадатковыя словы
напюся, пюдь
0 👁