На белай зямлі сабакі касцяць, а на чорнай — пшаніцу расцяць. На бязлюддзі й поп чалавек. Навучыўся на день брахаць. Надаела дзела — спацькі захацела. Надвор'е нечага ганіць. На жданага госця многа трэба. На Іллю перапечак наллю. Найшоў тапор за лаўкаю. На кожны гук не адгукайся. На лета другая мета. На лета, ды не гзта. Намерся, ды не ўдар. На пастаці няма чаго стаяці. На пахілае дзерава й козы скачуць. На Pyci пчолы па гусі, носяць мёд рззвінамі. Насміхаецца вольна, ды не калечыць больна. Настрашыў мех, дык i торба страшна. На тое каваль кляшчы куець, штоб рук не папеч. На то i вуланчыкі, штоб запіраць чуланчыкі. На тым свеце расквітаемся. На ўсякі чох не наздароўкаешся. На хаценне ёсць цярпенне. На ціхага бог нанясець, а быстры сам набяжыць. Начная зязюлька дзянную перакукуе. На чужы раток не накінеш платок. На яду мастак, а на работу вахляк. Не баіцца ківа — пабаіцца кія. Не божае каранне, a сваё дураванне. Не бойся звяглівага, а бойся куслівага. Не бойся, калі я смел. Не будзь ні горкі, ні сладкі: будзеш горкі — праплююць, будзеш сладкі — праглынуць. Не бяры чужога — не бойся нікога. Не вер нікому — i ніхто не здрадзіць. Не гадаў, не жадаў, а само ў рот уляцела. Не даўшы слова — крапісь, а даўшы — дзяржысь. Не запрогшы, не кажы «Но!» Не кайся рана жаняся й рана ўставася. Не кпі са кпа, часам i кеп цябе адкпіць. Не можаш памагчы, дык лепей (луччы) памаўчы. Не падмасліўшы— не паедзеш. Не труш бабіных груш, а свае трасі ды бабе нясі
Дадатковыя словы
надворе
6 👁