Квіта, пане Мікіта. Кінуў слоўцам, як перцам. Кожны чорт на сваё кола ваду цягнець. Кошку лашчыш, a яна когці выпушчае. Кошцы жартушкі, а мышцы смерць. Куды конь з капытом, туды й рак з кляшнёй. Куды людзі, туды й я. Кукіш даў у кішэні. Кулік чайку ўзяў за чубайку. Купіць купіў бы, ды купіла няма. Курачка па зернятку збіраець — i сыта бываець. Курыца сакочыць — несціся хочыць. Ладзь яму, як ліхой скуле. Лазовыя дровы хоць i крыва ляжаць, ды ярка гараць. Ласкавае цялятка дзвюх матак cce. Летам ножкай, a зімой ручкай. Лецечка не ўлежна, ды ўежна. Луччы быць зухлівым, чымся баязлівым. Луччы з добрым згубіць, чымся з дурным найціць. Луччы ў дзеўках сівець, чымся замужам паршывець. Любага госця частуюць вясной мядком, a восенню малачком. Любіш быць узяхам, любі быць i аддахам. Магарычы мае на грошы твае. Мае барышы, ды твае грашы. Маладога гудзі, ды ў дварэ блюдзі. Маланка ззяе, ззяе — дый блісне. Малое, ды балыпому завада. Малыя дзеці — малы клопат, бальшыя дзеці — балыны клопат. Марац аткусе палец. Марка ды Варка — няхай будзе парка. Матка дзяцей пушыць, а мачыха сушыць. Матка не цялятка: за злотку не купіш. Маўчанне не пушыць, ды ўвесь гнеў тушыць. Маўчы ды дыш — скажуць людзі, што спіш. Мая кішка не паўтара мяшка. Мой хвор мужычок, ды красны, як бурачок, а я здарова, ды жоўта, як Маркова. Мякка сцелеш, ды мулка спаць
4 👁