Знаю, што ты з раю, ды як завуць, не знаю. 3 харошай кушачкі — харошыя й птушачкі. 3 шчасцем i ў грыбы ходзяць. Зямелька нас корміць, а сама есць не просіць. Зяць любіць узяць. Ідзе рубядь, а куды цуркі ляцяць. I за лучынку найдзеш прычынку. I з звярмі звыкаюцца, не толькі з людзьмі. I каліўкі бацькіны падабраў. I мой бацька такі маўся, i я ў яго ўдаўся. I пірагом не заманіш. Каб ды еслі б, дык i на неба ўзлезлі б. Каго люблю, таго й чублю. Каза не дарам воўку скачаць. Калі б знаццё, што ў кумы піццё, i сам пайшоў бы, i дзетачак павёў бы. Калі вядзецца, дык i на шчэпку прадзецца. Калі друг, дык i любачка. Калі заб'еш бабра, не будзеш мець дабра. Калі запяе ўдод, тады сей боб. Калі не нажнём, дык назбіраем. Калі не паўчэн, дык праўчэн. Калі няўрод, дык i неўмалот. Калі пыл на баране, то й хлеб на гумне. Калі свайго хлеба край, дык i пад еллю рай. Калі станет трэсца, дык i хлеб болі есца. Калі суніца красна, не сей аўса напрасна. Калі ўмалотна, дык i завозна. Калі худ, не лезь на кут. Каля вады ходзячы намочышся. Каля рота мычыцца, ды ў рот не пападаець. Камедыя, хто не ведае, а хто ведае, таму няма нічога смешнага. Каму здалося, а на мне збылося. Каму няймецца, таму ўсё ілжэцца. Канае, а зелле хапае. Карова па ўдою не лічыцца. Каўнер шырокі, а пяты голы. Кашэль тугі, а к яму прылучыўся другі. Каюся, каюся, ды за тое ж хватаюся. Каянне позна ходзіць
Дадатковыя словы
забеш
1 👁