Дурная тая дамова, дзе вала бадзе карова. Дурной танцоўцы i хвартух завада. Дурны паспех людзям на смех. Душа ў чалавека рагатая, без пары не выйдзець. Ждаў, ждаў ды жданкі паеў. Жонка сына раджаець — рэдзькі бажаець. Жонка твая семянніца: што год, то ўдод. Жонка ці звонка, дзеткі ці гудуць? Жуда бядзе не помач. Жыве проці ліха на ўзгорачку. Жыве ў віру на калу. Жыве цётка за дзядзькаю. Жывём — не гаруем, хлеб не купуем, а з рынку кормімся. Жынка кох, а хазяін вох. За баляваннем бывае галаданне. Забелена, ды есць не велена. Завёў мяне, як чорт добрую душу. Завідніку пірог, а жаласніку ражон. Завочнага купца пугаю сцябаюць. За кукіш пірага не купіш. За морам цялушка палушка, ды руб перавозу. За пакушку б'юць у макушку. За пераборы лапці ды боры. Заплакаў i цурбалкі пусціў. За спасіба пірага не купіш. Затым сляпы плачыць, што сцежкі не бачыць. Заўтра аб етай пары. За цара Caca было досыць хлеба й мяса. За чужымі блінамі сваіх бацькоў памінаець. Зваліўшыся з высакосці, часам паламаеш косці. Звыш лба вочы не ходзяць. 3 вялікага глагалення няма спасения. Згразіў: пусціў рака ў ваду. Здраду прымаюць, здрадніка вешаюць. Змоладу банкетавалі, a пад старасць старцамі стал?. Знаемся ўдому — знаймася i ў людзях. Знае пра тое купец ды мама. Знаешся, як свіння на перцу. Знайда ўсё знаходзіць — i тапор за лаўкаю. Знаюцца між сабою, як лысыя коні
Дадатковыя словы
бюць
1 👁