Гаварыў бы каток, ды язык караток. Галоднаму асцюлькі не колюцца. Гараваўшы, караваўшы i ўмёр не скаштаваўшы. Гаў — ды i зубы сцяў. Гладка, як кадка. Глядзіш, як мыш з дражджэй. Глянуў, як капейку даў. Госць выпіць рад, калі хазяін дасць. Госць не госць, a калатні ёсць. Госць, як нявольнік, ляжа, хоць i ў пярыну паложаць. Гоенай раны не трэба дражніць. Грошы пашлі на раскошы. Губы тоўсты, ды кішкі тонкі. Дабром бацькавым хваліцца, а сваё з рук валіцца. Давай каню аброку — прыедзеш к сроку. Дай бог нашаму цяляці ваўка паймаці. Дай божа з маладосці гладаць косці, a пад старасць есці мякаць. Дай божа ў добры час сказаць, a ў дурны памаўчаць. Дай мой мех з макам, ды няхай ідзе з такам. Дай не ўбогаму, а патрэбнаму. Далёка ад пуза да вока. Дам хлеба — скокні да неба. Даў яму перцу з імберцу. Два мядзведзі ў адной бярлозе не месцяцца. Двор не каза — не збяжыць. Дзевачка, спі, а дзельца помні. Дзе любяць, не ўчашчывай, а дзе не любяць, i нагой не ступай. Дзе недагляд, там усягды наклад. Дзіравы мех чорт панёс на дзіравы мост. Дзіцятка (дзевачка) спіць, а долька расцець. Дзяды не відалі бяды. Добрага сабаку на ланцугу трымаюць. Добра й не еўшы легчы, але пад'еўшы лепш. Добра пяеш — хадзі ў хату. Добрая слава ляжыць, а дурная па свету бяжыць. Доля прымацкая — доля сабацкая. Дуець на ўсе застаўкі. Дурань не вужака — не ўкусіць. Дурань не дабачыць, а разумны прабачыць. Дурная галава не лысее, не сівее
Дадатковыя словы
падеўшы
0 👁