Матэрыялы да абласнога слоўніка Магілёўшчыны (1981). Выпуск 1

 ◀  / 129  ▶ 
Баламутка на ўсякія штукі хутка. Барыся, барыся, а сам беражыся. Бацька мой, еш хлеб свой. Бач, якей пан дараваты: сам ракаў паеў, а старцам усю юшку аддаў. Бельмы па ложкі — не відзяць ні крошкі. Бітаму сабаку кія не паказывай. Благія вочы — благая й рука. Бліжа сарочка к целу, чымсьці кабат. Блюдзі палцінку пра злую гадзінку. Бродня, ды не штодня. Броў калясом i сапель пад насом. Будзець i на жыглівую крапіву мароз. Будзеш мець плеш — не будзеш хадзіць пеш. Будзь раней слухачом, а патом апавядачом. Бусенькі-бусенькі — абое галюсенькі. Былі грошыкі, ды прамышкалі. Было ліха, дый пагоршыла. Быў бы каваль, a каваліха будзець. Быў бы сабака, a кіёк знойдзецца. Быў квас, ды не было вас; а як сталі квасіны, то й вас чэрці ўзнасілі. Быў конь, ды з'ездзіўся.» Важыш на рыбу — важ i на кошку. Валі на сівога: ён усё звязе. Варвары ночы адарвалі. Век жывём — век вучымся. Век зжыць, а вума не нажыць. Век зжыць — не лукошка сшыць. Віта вітаці, ды няма чаго даці. Во калі разарэнне: ні табакі, ні карэння. Вот табе i спіткі, i з'еткі. Воўк гадаваны i непрыяцель яднаны— усё роўна. Воўк i лічанае бярэць. Воўк не сабакі баіцца — звягі яго. Воўчая доля расцець скора. Вужын не нужан: толькі сыт быў. Выскачыў карпечка з запечка. Выскачыў на вулку — ды i хап за булку. Вы — чэрці зводныя, а мы — брацці родныя. Вядзі каня на аброці, а злодзея на ланцугу. Вялікае дзіва, што карова чорна, a малако сіва. ь
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зездзіўся, зеткі
1 👁
 ◀  / 129  ▶