ПРЫКАЗКІ, ПРЫМАЎКІ, ФРАЗЕАЛАГІЗМЫ Абманіў мяне, як чорт добрую душу. Абпарыўшыся малаком, i на воду студзім. Ад дошкі да дошкі, a ў сярэдзіне ні крошкі. Ад енага сэрца з'еш хрэну з перцам. Адзін з агнём, другі з полымем. Адзін не людзін. Адзін чорт, дый той умазаўся. Адказ, як шыла. Ад крупені дзеці паглупелі, а як не стала круп, i сам тат стаў глуп. Адкуль ведер, адтуль i балачына. Адкуль туча, адтуль i дождж. Ад ліха ціха, дый дабра не чуваць. Ад напасці не прапасці. Адна рада харашо, а дзве луччы. Адтуль гарачо, адсюль балячо. Ад цяплосці не баляць косці. Айдзе добра, там памагачоў многа. Айдзе з малаком каша, там міласць наша, айдзе ж пуга з вузлом, туды вас з гузном. Айдзе крыві ні ложкі, там праўды ні крошкі. Айдзе куца, там i рвецца. Алтарысты i арганісты не ўсе на рукі чысты. Ануха даражэй кажуха. Астаткі з хаткі. Ат! Ці ляжы, ці не ляжы — прапіў бацька лемяшы. Ачнуўся Малах — аж скула ў галавах. Багатага за варотамі страчаюць, а ад беднага дзверы запіраюць. Баглайка ніколі не будзець хазяйка. Балазе таму жыць, чыя бабка ўмее варажыць
Дадатковыя словы
зеш
3 👁