1224. С рассвета до темна — Ад світання да змяркання = Ад рання да змяркання. Гл. 1017
1225. Ставить во главу угла — У аснову класці (браць)
1226. Ставить в один ряд — Нароўні ставіць = У адзін шэраг стаўляць (станаўляць). Гл. 1228, 1241
1227. Ставить вопрос ребром — Рубам пытанне ставіць
1228. Ставить на одну доску — На адну роўніцу ставіць (станавіць). Гл. 1226, 1241
1229. Ставить на попа — Старчаком (старчма) станавіць (ставіць)
1230. Старая карга — Порхаўка старая = Старога лесу качарга = Корга (коржа) старая
1231. Старая песня — Старая показка (байка) = Спяваная песня
1232. Старый хрыч — Псюк стары = Ёлупень стары = Мухамор стары = Корч стары
1233. Стать притчей во языцех — Пагалоскай стаць = На языках панесціся (панесці) = Пусцілі пагалоску на ўсю вёску = Погаласка (памоўка) пайшла = На языкі ўзялі
1234. Стелиться под ноги (под сапог) — Лістам слацца (слаць) = Лістам падаць = Бярэзінкаю слацца = Языком бы лістам сцеле. Гл. 535, 613, 1140, 1287
1235. Стереть в (мелкий) порошок — У кулеш сцерці = У кіслы яблык сцерці = З зямлёю змяшаць = На чорную зямлю скапытаваць. Гл. 1203
1236. Столкнуть лбами — У рожкі звесці = Хахлы звязаць = За чубы звязаць = Вузлік (вузлікі) завязаць
1237. Стоять костью в горле — Вомігаю сядзець у горле = Калом у грудзях стаяць = Ражном (калом) у горле стаяць = Хрэнам у горле стаяць (сядзець). Гл. 1182
1238. Стоять над душой — Над каркам вісець = Крукам стаяць
1239. Стоять на краю могилы — Краем магілы хадзіць = Зямлёю пахнуць = Нагою над магілаю стаяць = Век скончыўся = Капцы прыйшлі (капец прыйшоў). Гл. 512, 665, 904, 1100, 1207
1240. Стреляный воробей — Біты воўк = Стары кот
1241. Стричь под одну гребенку — Пад адзін капыл падганяць = Пад адзін грэбень раўнаваць (часаць). Гл. 1226, 1228
89 👁