Снимать пенки — Вяршкі збіраць (злізваць)
Снять стружку — Прачуханкі (прачуханца) даць = Пытлю даць = Навуку (навучку) даць. Гл. 626, 630, 695
Собак гонять — Сабак сцерагчы = Сабак дражніць = Сабакі біць. Гл. 490, 619, 838, 1045, 1106
Со всех ног — На ўсю нагу = Адно пяткі бліскацяць = Аж пыл курыць = Аж зямля закурэла = Аж пяты забрашчалі (заблішчэлі) = Як ганчак = Як заяц. Гл. 546, 551, 604, 736, 781, 802, 1030, 1201, 1332
Сойти в могилу — З зямелькаю пабрацца = З пясецкім (з магілай) ажаніцца = З сырой зямлёю шлюб узяць = З зямлёю ды з магілаю ажаніцца. Гл. 625, 704, 1016, 1024, 1088, 1096, 1115, 1249
Сойти на нет — На нішто з'ехаць = На адзін канец (на адзін бок) з'ехаць
Сойти (спятить) с ума — З глузду (з глуздоў) з'ехаць (злузнуцца, выйсці) = З розуму спасціся (выбіцца) = Кашулі (сарочкі) свае забаяцца = З лядашчыкам спазнацца = Ускруціцца = Здурнець. Гл. 488, 1086
Сорвать голову — Галаву (з плячэй) знесці = Канцы зрабіць. Гл. 598, 1023, 1146, 1163, 1180, 1273
Сорви-голова — Завярні-галава = Зламі-галава = Кату хвост завяжа = З касцёла галку здыме. Гл. 907
Сошло с рук — Дарма прайшло = З вадою збегла = Так мінулася. Гл. 606
Спасения (спасу) нет — Няма рады = Няма ратунку (паратунку) = Рады (радачкі) не даць
Спасть с тела — У целе ўпасці = На адзін канец (на адзін бок) з'ехаць = Бокі ўвабраць = У смык вырабіцца = Вуды падцягнуць = Перапасціся як мядзведжая лапа = Стаць як матавіла = Зрабіцца як хорт (як скабардзіна) = На ірху вырабіцца = Злядашчаць. Гл. 603
Спустить шкуру — У скуру зжарыць = Сем шкур здзерці (зняць, сагнаць) = На горкі яблык збіць = У кіслы яблык сцерці = На порхаўку збіць = Жыўцу дастаць = На штукі пасекчы. Гл. 584, 624, 694
Сравнил божий дар с яичницей — Прыраўняў свінню к каню = Прыраўняў казулю да зязюлі = Прыраўнавалі бота да лапця
85 👁