1194. Скорчить рожу — Міну састроіць = Крывую міну зрабіць = Гімору састроіць
1195. Слаб на язык — Языком меле як хвастом целе = Язык як мянташка = Язык ходзіць як мянташка па касе = Язык лёгкі = Малатарня пустая. Гл. 645, 1345
1196. Слабый (прекрасный) пол — Далікатны пол = Чароўны пол
1197. Слава богу — Дзякуй богу = Дзякаваць богу
1198. С легким паром — Лёгкі дух = Шаўковы венік, лёгкі дух = З добраю параю = Прыемнае пары
1199. Сложить голову — Галавою налажыць (накласці) = Галаву пакласці = Горла палажыць = З магілай ажаніцца = З зямелькаю пабрацца. Гл. 1071
1200. Сломать себе шею — Карак сабе скруціць (зламаць)
1201. Сломя голову — На скрут (на злом) галавы = На зламанне карку = Як з ланцуга сарваўшыся = Як ачумелы. Гл. 546, 551, 604, 736, 781, 802, 1030, 1213, 1332
1202. Слухом не слыхал — Чуць не чуў = Чуць не чуў і бачыць не бачыў
1203. Смести (стереть) с лица земли — Са свету згладзіць (прыбраць) = У нівеч абярнуць = З мапы (з карты) выкасаваць = З зямлёю знодаць = Дашчэнту знішчыць. Гл. 1235
1204. Смех да и только — Смех дый годзе = Смеху варта = Пацеха дый годзе = Пацеха з меха
1205. Смешинка в рот попала — Подмазку з'еў = Пусты падпаў
1206. Смотреть бирюком — Сугнеем глядзець = Рубам паглядаць = Глядзець як сыч = Пазіраць з-пад лоба як воўк = Ваўкавата глядзець
1207. Смотреть в могилу (в гроб) — На паповы сані глядзець = Хацець да бога = Дамоў збірацца (пара) = У зямельку прасіцца = Дуды ў мех складаць (збіраць). Гл. 512, 665, 904, 1100, 1239
1208. Смотреть в оба — На ўсе вочы глядзець = Пільна глядзець. Гл. 605, 941
1209. Смотреть как баран на новые ворота — Глядзець як баран у біблію = Глядзець як гусь на бліскавіцу = Пазіраць як дурны баран на ваду = Вырачыць вочы як вол (як бык) на новае шула = Вочы вылупіць як дурны баран
88 👁