1176. Сердце разрывается — Сэрца рвецца = Сэрца краецца = Сэрца на штукі распадаецца (кроіцца). Гл. 1175
1177. Сесть в калошу — Макам сесці = У лужыну (у калюжыну) сесці
1178. Сесть на шею — На карак уссесці. Гл. 539
1179. С жиру беситься — Лой скуру пад'ядае = Быта бакі рве = Быта бакамі прэ = Ад сыці (з раскошы) шалець = Наеўся пуп круп, дык жарствы захацеў
1180. Сжить со света — Са свету прыбраць (збыць, звесці, перавесці, збавіць, сагнаць, збаёдаць). Гл. 598, 1023, 1146, 1163, 1217, 1273
1181. С иголочки (новый, очень хорошо сшитый) — Як з голкі зняты
1182. Сидеть в печенках — У знакі (у знак) дацца = У косці ўесціся = У печані ўесціся = Вантробы ад'есці (адсадзіць). Гл. 1237
1183. Сидеть на корточках — На кукішках (на почапках, на чупачках, на воспінках, на колечках) сядзець
1184. Сидеть на пище святого Антония — Святым духам жыць = На мякіне сядзець. Гл. 810, 1342
1185. Сидеть на шее — На карку сядзець = На ласкавым хлебе быць
1186. Сильные мира сего — Уладныя людзі
1187. Сильный пол — Дужы пол
1188. Сказать не к месту (невпопад) — Выскачыць як піліп (як шляхціч, як певень) з канапель = Боўтнуць як жаба ў калодзежы = Не пажаваўшы (не перажаваўшы) пляснуць = Ляснуць як пярун у зацерку = Пляснуць як пранікам па вадзе = Ляпнуць як з пастала = Лапцем па вадзе ляпнуць = Як чорт у лужыну плюнуў
1189. Сказать по совести — Шчыра кажучы
1190. Сказка про белого бычка — Казаная казка = Дакучная байка = Старая показка (байка) = Несканчоная песня
1191. С какой стати — З якой ласкі = З якой рацыі = Дзеля чаго. Гл. 786, 883
1192. Скалить зубы — Зубы сушыць = Зубы прадаваць = Скалікі строіць = Зубы галіць (лупіць) = Выскаляцца. Гл. 1061
1193. Скатертью дорога — З лёгкім ветрам
93 👁