1158. Сам черт не разберет — Чорт піва зварыў дый саладзін адрокся = Сам чорт піва рабіў і саладзіць адрокся. Гл. 938 1159. Сапоги всмятку — Снег саломаю тушыць = Кісялём бліны мазаны, на паркане сушацца = Грушы (грушкі) на вярбе. Гл. 498, 1263 1160. Сбивать с толку — З тропу збіваць = З поля зводзіць = З ладу (з толку) збіваць = Са штыху збіваць. Гл. 864 1161. Сбиться с толку (с дороги) — З ладу (з толку) збіцца = З тропу збіцца = З розуму збіцца 1162. С бухты-барахты — Проста з моста = Проста з моста, тарчма галавою = Не сабраўшы розуму. Гл. 700, 967, 968, 985 1163. Свернуть башку — Галаву скруціць (зламаць). Гл. 598, 1023, 1146, 1180, 1217, 1273 1164. Свести концы с концами — Канцы стачыць 1165. Свести на нет — На нішто звесці = На адзін канец звесці 1166. Свести счеты (отомстить) — Квітам паквітацца = Пірагі адпячы = Хлеб аддаць 1167. Свести счеты (рассчитаться) — Доўг паквітаць (сквітаць) = Парахавацца 1168. С глазу на глаз — На чатыры вокі = Сам-насам. Гл. 997 1169. С гулькин (воробьиный) нос — Камарова жменя = З вераб'ёву душу = З камарову дзюбу (лытку) = З курачу галаву = З макавае зярнятка = Кату на адзін зуб = Вераб'ю раз дзеўбануць = Як вераб'ю дзеўбануць = Як камаровы насок. Гл. 822 1170. Сделай милость (одолжение) — Зрабі ласку = Будзь ласкавы = Калі ласка 1171. Седая старина — Сівая мінуўшчына (даўніна) = Старасветчына 1172. Седой (белый) как лунь — Сівы як голуб (як лунь, як яблыня, як зайчык) 1173. Семи пядей во лбу — Чэрап густаварыць = Сем пядзяў лоб = Моцная галава = З двума віхрамі. Гл. 1275 1174. Сердце замирает — Душа млее 1175. Сердце кровью обливается — Крывёю сэрца абягае (зацякае) = Душа крывёю залятае = Душа чарнее. Гл. 1176
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
91 👁