Старонка 94
◀ / 226 ▶
макам рассыпацца = Языком слаць = Словамі як пер'ем слаць. Гл. 535, 613, 1234, 1287 1141. Расти как на дрожжах — Расці на лес гледзячы = Расці як грыбы (як таполя) 1142. Расходился как холодный (горячий) самовар — Раскалыхаўся як брацкі звон = Усхадзіўся (расхадзіўся, разбушаваўся, збурыўся) як маладое піва = Разышоўся як Ігналя на вечарынцы = Усхадзіўся (раздурэўся) як свіння на дождж 1143. Расшибиться в лепешку — На блін (на блінец) распляскацца = Распляскацца як праснак = На нітку выцягнуцца. Гл. 840, 1267 1144. Реветь белугой — Плакаць як бабёр = Плачам (ад плачу) заходзіцца = У голас кідацца = Голасам галасіць = Крыкам (ад крыку) заходзіцца. Гл. 843, 993, 1139 1145. Резать правду — Праўду ў вочы кідаць (церабіць) 1146. Решить (лишить) жизни — Жыццё адабраць = Ад жыцця пазбавіць = Цела з душою разлучыць. Гл. 598, 1023, 1163, 1180, 1217, 1273 1147. Родимое пятно (пережиток) — Радзімы знак = Радзімая знатамка = Чорны знак 1148. Рубаха-парень — Душа-хлопец = Хлопец зух. Гл. 662 1149. Рука об руку — Рука ў руку = Плячо ў плячо = Поруч 1150. Руки в брюки — Рукі спусціўшы = Абы дзень да вечара 1151. Руки опускаются — Рукі ападаюць = Аж рукі апалі = З рук valіцца 1152. Рукой подать — Рукою дастаць = Крок ступіць = Хоць (як) рукою дастаць = Непаводдаль = Паблізу. Гл. 521 1153. Рыльце в пушку — Смятанка на вусах = У памаўзлівага ката смятанка на вусах 1154. Рыть себе яму (могилу) — Вяроўку на сябе сукаць = На сябе нож вастрыць = Пятлю шукаць. Гл. 730, 839 1155. Сам не свой — Сам не ў сабе = Як не свой. Гл. 762 1156. Сам себе хозяин — Сам пан = Сам сабе пан, сам сабе служка = Пан над самім сабою і над сваёй душою = Нікому ні ў шапку = Сам вялікі 1157. Сам черт голову сломает — Чорт ногі паломіць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
93 👁
◀ / 226 ▶