1126. Путаться под ногами — Пад нагами таўчыся = Пад рукі лезці = Смалою дакучаць. Гл. 841, 862 1127. Пыльным мешком стукнутый — Розум свінні з'елі = Лядашчык (лядашцік) пераляцеў (яму) = Кішкі ў галаве = Гірусакі ў галаве. Гл. 701, 861, 919 1128. Пьян как сапожник — Хапіў з дзежкі, што не бачыць сцежкі = Сягоння не адзін, з свіннёю = П'яны як дурны = П'яны як рамізнік (як шавец, як каморнік) = П'яны як гразь (як твань, як зямля) = Напіўся чырвоніцы як ягада. Гл. 887, 896, 899 1129. Пятки не стоит — Пяты не варт = Нагі не варты = Мезеніка (мезенага пальца) не варты = Гарэлага бліна не варты. Гл. 567 1130. Работать спустя рукава — Па канец рук працаваць = Рабіць як мокрае (мерзлае) гарыць = Шарварку адрабляць = Рабіць як не сваімі рукамі = Завіхацца як поп у талацэ = Вочы заплюшчыўшы (рабіць). Гл. 1268, 1313 1131. Развесистая клюква — Грушы на вярбе = Шышкі на вярбе = Смаляны (смаловы, смольны) дуб. Гл. 480 1132. Развязывать кошель (раскошеливаться) — Кішэнь (кішанёй) трэсці 1133. Раз, два, взяли — Трэцім разам, лепшым часам (трэцім разком, лепшым часком) 1134. Разевать рот — Рот разяўляць. Гл. 1248 1135. Раз за разом — Раз-пораз (раз-поразу) 1136. Раз плюнуць — Як слова мовіць (сказаць) = Як пёрыну (як пёрынку) асмаліць (спаліць) = Як арэх раскусіць = Што папяросу скурыць = Як нагу ў бот уставіць = Адной левай (адным левым) = Як волас перапаліць. Гл. 1033, 1117 1137. Разрази меня гром — Хай мяне пярун спаліць (заб'е) = Каб мяне чэрці парвалі = Каб мне пярун хату запаліў = Каб я свае гаспадаркі не аглядаў = Няхай я заўтрашняга дня не дачакаюся = Сонцам праведным клянуся. Гл. 507, 942, 1027, 1105, 1125, 1269 1138. Раскидывать умом (мозгами) — Розум па галаве пускаць = Галавою варушыць. Гл. 1337 1139. Распускать нюни — Румы папускаць = Кізі (кізікі) распускаць (папускаць) = Сліну папускаць = Плакаць як дзіця = Вочы (вочкі) на кулак праціраць = Румзаць. Гл. 843, 993, 1144 1140. Рассыпаться бисером (мелким бесом) — Дробным
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
104 👁