ты свету не бачыў = Не ведаць табе свету белага. Гл. 618, 962, 1315, 1323, 1328
1111. Прописать ижицу (проучить, наказать) — Порткі скроіць = Гароху засыпаць (троху). Гл. 1067, 1068
1112. Пропускать мимо ушей — Між вушэй прапускаць = Паўз вуха пускаць (прапускаць)= Не зважаць. Гл. 727
1113. Про себя (читать) — Сам сабе
1114. Протянуть лапки (о животных) — Ногі выпруціць = Рогі скласці = Капытамі налажыць (навярнуць) = На пашу пайсці. Гл. 698
1115. Протянуть ноги — Ногі выпрастаць (выправіць) = Уздоўж лаўкі выпрастацца = Лыткі стуліць (злажыць) = Рукі выпрастаць (злажыць) = Зубы сцяць. Гл. 625, 704, 1016, 1024, 1088, 1096, 1214, 1249
1116. Прошел огонь, воду и медные трубы — Пабыў на кані і пад канём = Быў у кузні і ў млыне = Быў і ў коле і ў мяле = Быў на возе і пад возам = Быў на лаве і пад лаваю. Гл. 531
1117. Проще пареной репы — Як абаранак з'есці = Як хлеба з маслам з'есці = Як сабаку муху схапіць = Як лапаць сплесці. Гл. 1033, 1136
1118. Птичьего молока только нет — Толькі (адно) смажанага лёду нестае = Адно птушынага малака нестае
1119. Пугало гороховое (смешно, некрасиво одетый) — Хоць у каноплі стаўляй = Патароча салапатая
1120. Пускать по ветру — З ветрам пускаць = На сметнік выкідаць. Гл. 501
1121. Пускать пыль в глаза — Туману ў вочы пускаць = Жвір у вочы сыпаць = Чмуту ў вочы пускаць = Ману ў вочы пускаць. Гл. 536, 587, 689, 706, 729
1122. Пустить на дым (сжечь) — З дымам (з агнём, з ветрам) пусціць
1123. Пустить по миру — Да торбы давесці = У старцы пусціць = Да пугі давесці = У лапці абуць. Гл. 995, 1009
1124. Пуститься в пляс — У скокі пайсці = У танок пайсці = У чаравік (у абцасы) даць
1125. Пусть у меня рука отсохнет — Каб мне рукі адсохлі = Рукі даю на адцён (калі гэта няпраўда) = Каб я сабе ногі паламаў (калі не папраўдзе кажу) = Каб мне колам ногі сталі. Гл. 507, 942, 1027, 1105, 1137, 1269
113 👁