Старонка 100
◀ / 226 ▶
1242. Строить на песке — На лёдзе хату будаваць 1243. Судить да рядить — Рады радзіць = Рады (раду) браць 1244. Сукин сын — Гад печаны (смалены) = Чорт лазаты = Чортам падшыты = Няўлюддзе паганае = Воўчая натура = Вылупак бяздушны = Косць паганая = Перагрызак сабачы = Вужава кроў = Прабыдла нейкае = Выжла праклятая. Гл. 751, 1320 1245. Сума переметная — Павей-вецер = Пярэварацень 1246. Сунуться со своим носом — Нос уваткнуць (уторкнуць, увапхнуць, усадзіць) = З цікавым носам лезці = Свае тры грошы ўваткнуць = Тры грошыкі прыткнуць = З языком выткнуцца (улезці) 1247. Счастливого пути — У добры час = Гладкае вам дарожкі = Пухам дарожка = Калясом дарога = Сакалінага лёту = Каб вас ліха ў дарозе мінавала = Асвяці божа = Шчасць божа па дарозе 1248. Считать ворон (быть рассеянным, ротозейничать) — Варон (галіц) страляць (лавіць) = Жураўлёў страляць = Мухі лавіць. Гл. 1134 1249. Сыграть в ящик — На вяроўках загуляць = Вечкам накрыцца = Душою рыгнуць. Гл. 625, 704, 1016, 1024, 1088, 1096, 1115, 1214 1250. Таким образом — Такім чынам (спосабам, робам) = Такім парадкам = Такім разам = Гэтак 1251. Такой-сякой — Такі і гэтакі (такі ды гэтакі) 1252. Так себе (сносно) — Пасаліўшы, можна есці = Прысмаліўшы, прыхваліўшы, можна й з'есці = Ні тое ні сёе, ні ў смак ні ў знак = Ні тое ні сёе, як гарэлы блін. Гл. 954, 957, 982 1253. Так сказать — Так бы мовіць = Маўляў 1254. Типун тебе на язык — Цыпун (ціпун) табе на язык = Скулу табе на язык = Стрык табе на язык = Кірдзюк табе на язык = Ліхое слова пракаўтні = Твае кляты ды табе ў пяты = На асінавы кол брашы 1255. Тихий ангел пролетел — Ціхан нарадзіўся = Хоць мак сей = Як мак засеялі 1256. То-то и оно (в том-то и дело) — То ж бо то 1257. Точить лясы (балясы) — Блынды правіць = Андрыдулы несці = Анцыбуры несці. Гл. 1259, 1261
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
93 👁
◀ / 226 ▶