1258. Точь-в-точь — Якраз як = Як лёду. Гл. 573, 126
1259. Травить баланду — Ваду малоць = Пустое малоць = Лады разводзіць = Рот халадзіць. Гл. 1257, 1261
1260. Трепать нервы — Нервы тузаць = Вантробы ад'ядаць (пераядаць) = Вантробы выцягваць (даставаць) = Духі даставаць
1261. Трепать (чесать) языком — Языком мянціць (малоць, пляскаць) = Язык аб зубы біць = Язык каля зубоў біць = Языком лапці плесці = У званы біць. Гл. 1257, 1259
1262. Труса праздновать — У кусты пазіраць (глядзець) = Зубамі званіць. Гл. 1056
1263. Турусы на колесах — Журавель на хвойцы = Мох балота = Лухта непадсяваная = Смаляны (смаловы, смольны) дуб. Гл. 498, 1159
1264. Тютелька в тютельку — Цот у цот = Як тут і было = Якраз. Гл. 573, 1258
1265. Тянуть (выматывать) душу — Духі вымаць = Сэрца ад'ядаць (кроіць, пераядаць) = Душу напякаць = Душу (душачку) атруціць (ад'ядаць) = Смактаць як вуж = Сэрца як нажом (без нажа) кроіць. Гл. 596, 670
1266. Тянуть жилы — Жылле выцягваць = Жылы даставаць. Гл. 600, 655
1267. Тянуться из последнего — Жылы напінаць (выпінаць, пяць). Гл. 840, 1143
1268. Тяп да ляп (тяп-ляп) — Абы-як = Сяк-так, абы далей = Абы з рук (збыць) = Стук, грук, абы з рук = Чапаніна-лапаніна = Бокам-скокам (скокам-бокам). Гл. 1130, 1313
1269. Убей меня господь — Каб я ўдоўж лаўкі выпрастаўся = Каб мне бог не памог = Каб я свету не бачыў = Каб я сонца не бачыў = Каб я да заўтра не дажыў = Няхай у мяне духу не будзе = Каб я з духам быў (калі гэта праўда). Гл. 507, 942, 1027, 1105, 1125, 1137
1270. Ударить лицом в грязь — У гразь ляснуцца (пляснуцца) = Плясь у гразь
1271. Удариться (войти) в амбицию — У хамут даць = У халяву ўступіць = Клямка запала = Свой гонар паказаць
1272. Уличить во лжи — На хлусні злавіць = Хлусню выкрыць (высведчыць)
1273. Уложить в гроб — У магілу (у зямлю) ўвагнаць =
79 👁