Старонка 102
◀ / 226 ▶
У труну загнаць = У чорную зямлю ўлажыць = На драўнянага (на цуднага) каня ўссадзіць. Гл. 598, 1023, 1146, 1163, 1180, 1217 Ума не приложить — Ладу не дабраць = Тропу не ўхапіць (не ўзяць) = Глузду не прыставіць = Рады (сабе) не даць = На цям не йдзе (не прыходзе). Гл. 1277 Ума палата — Моцная галава = Мазгі густыя = Не ўсе ўкупімся (змесцімся) ў той розум = Розуму багата. Гл. 1173 Умирать со смеху — З рогату канчацца = Ад смеху заходзіцца (лопаць) = Са смеху кіснуць (лопаць, здыхаць). Гл. 674, 807 Уму непостижимо — Розумам не дастаць (не сягнуць) = Розум не йме = У розум не ўзяць. Гл. 1274 Упаси (избави) бог — Барані божа = Хавай божа = Хай бог ратуе = Няхай бог крые. Гл. 922, 937 Упасть как подкошенный — Пакаціцца (паваліцца, кульнуцца) як сноп = Кулём легчы Уплетать (уписывать) за обе щеки — На два бакі есці = На поўную губу (поўнаю губой) есці = На поўны жывот (на поўны рот) есці = Есці як не ў сябе = За абедзве шчокі перці = Як у церніцу церці = Па поўніцы есці = Малоць як у прорву = Мяць як мяліца. Гл. 715 У черта блины поест — У чорта малітву дастане = І бога ашукае, і ў чорта адхопіць. Гл. 882 У черта на куличках — У віру на калу = У вірах на юрах = У чортавых зубах = Проці ліха на ўзгорку, дзе пень на калоду брэша = Проці ліха на ўзгорачку (шукай ды трымай) = У лясу на верасу. Гл. 714, 829 Ушки на макушке — Слых на семярых = Вушы наставіць (паставіць, натапырыць) Хватить (перехватить) через край — Цераз (праз) меру ўзяць = Меру перабраць. Гл. 1039 Хлеб насущный — Хлеб надзённы Хлопать глазами — Вачыма лыпаць = Лыпаць вачыма як баран (як цюцька) Ходить на задних лапках (на цыпочках) — На цырлах хадзіць (клыпаць) = На дыбачках хадзіць = На пальчыках хадзіць = Па адной маснічыне (дошчачцы) хадзіць. Гл. 535, 613, 1140, 1234
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 226 ▶