Старонка 103
◀ / 226 ▶
1288. Ходить по миру — Па людзях хадзіць = З торбаю хадзіць = Жабраваць. Гл. 1290 1289. Ходить по струнке — Па дроце хадзіць = Па адной дошчачцы скакаць. Гл. 1048 1290. Ходить с протянутой рукой — З прыполам хадзіць = На хлеб спяваць = З рук глядзець = Сядзець на бруку, паглядаць у руку. Гл. 1288 1291. Ходить ходуном — Ходырам хадзіць 1292. Хождение по мукам — Блуканне па пакутах 1293. Хорош гусь — Дабёр бабёр = Добрая цаца = Добрая вуда 1294. Хорошенькое дело — Добры гандаль. Гл. 951, 987 1295. Хоть бы хны — І ні лыс = Хоць бы дзічкі = Ні ў вуху вада. Гл. 963, 1296, 1308 1296. Хоть бы что — І не шум баравы = Хоць бы цвік = Хоць мак сей. Гл. 963, 1295, 1308 1297. Хоть в омут головой — Хоць ты сеўшы плач = Хоць кулачок пад бачок = Хоць тапіся = Хоць у пельку (у вір) галавою =Хоць у палонку. Гл. 1299 1298. Хоть глаз выколи — Хоць у хованкі гуляй = Хоць пальцам у вока = Хоць на воўка ўзлезь (лезь, ўссядзь) = Хоць паўзі = Цёмна як у коміне (як у труне, як у магіле) = Каб хто вытнуў, то не ведаў бы з кім сварыцца 1299. Хоть караул кричи — Хоць гвалт крычы = Хоць крыкні "ратуй" = Хоць крычы гвалту і плач. Гл. 1297 1300. Хоть кол на голове теши — Хоць у лоб страляй = Хоць лапатку адпары = Хоць (перад ім) дробным лістам рассыпся = Затупяніўся як бык = Упёрся як чорт у грэблю = Зацяўся як камень = Упіраецца рагамі і нагамі = Як певень наравісты = Б'е як дурны ў дзверы = Ні блізка, а не то туды = Клец баранавы. Гл. 785 1301. Хоть косой коси — Хоць касу закладай = Хоць граблямі заграбай = Хоць касі = Як ігліцы (шыльніку, шыголля) ў бары = Як насеяна = Як насаджана. Гл. 514, 654, 788, 819, 833, 945, 1013, 1050, 1304, 1305 1302. Хоть ложись да помирай — Хоць жывому ў зямлю сырую лезь = Хоць на сценку лезь = Гатоў патануць (памерці, парвацца). Гл. 916, 979 1303. Хоть лопни — Хоць у печ крычы = Хоць покні = Хоць ты што = Ці плач, ці скач, нічога не паможа. Гл. 1306
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
86 👁
◀ / 226 ▶