1304. Хоть отбавляй — Хоць дарма аддавай = Хоць каўшом бяры = Аж занадта = Аж цераз вушы = Праз вушы лезе. Гл 514, 654, 788, 819, 833, 945, 1013, 1050, 1301, 1305
1305. Хоть пруд пруди — Хоць гаць гаці = Возам не павязеш = Як расы = Як камення = Як дроў у лесе = Як гразі. Гл. 514, 654, 788, 819, 833, 945, 1013, 1050, 1301, 1304
1306. Хоть разорвись (расшибись) – Хоць парвіся = Хоць выпрастайся = Хоць ты канай = Хоць трэсні й прападзі. Гл. 1303
1307. Хоть топор вешай — Быццам каты ў хаце начавалі = Хоць сякеру завесь
1308. Хоть трава не расти — Няхай хоць воўк траву есць = Няхай хоць выюць чэрці = Хай будзе, што будзе. Гл. 963, 1295, 1296
1309. Хоть умри — Хоць ты лунь = Хоць радзі = Хоць з калена выламі = Хоць ты з пальца выламі = Хоць ялаўка, а цяліся
1310. Хоть шаром покати — Ні ўзяць ні ўцяць = Хоць запалі = Як вымецена = Рук няма за што зацяць = Няма за што рукой ухапіцца (рукі зачапіць) = Няма чаго нават на трэску ўзяць = Нічога нічагусечка (нічагуценька) = Як жаба цыцкі дасць. Гл. 956, 970
1311. Хочешь не хочешь — Рады не рады, а мусіш = Хочучы-няхочучы = Хоцькі-няхоцькі = Хочаш не хочаш, а ногі намочыш = Гніся не гніся (ды ў аглоблі станавіся). Гл. 783
1312. Христом-богом просить (молить) — Напрамілы бог прасіць = Жывым богам прасіць = Просьма (просам) прасіць. Гл. 1031
1313. Через пень-колоду — Абы дзень да вечара = Так-сяк накасяк, абы не па-людску = Ці сяк, ці так, абы не так, як трэба. Гл. 1130, 1268
1314. Через час по (чайной) ложке — Па кропельцы цыркаць = Па крышцы (па крышачцы) цыркаць = Цыркаць пакрысё
1315. Черт бы тебя побрал — Ліха на цябе = Бадай цябе ліха (ліхоцце) ўзяло = Каб цябе чорт узяў (мара ўзяла) = Каб цябе зямля не насіла = Каб цябе немач забрала (узяла, ела) = Каб цябе бура якая панесла = Каб цябе віхор панёс = Каб цябе смуткі ўзялі. Гл. 618, 962, 1110, 1323, 1328
1316. Черт дернул — Чорт падаткнуў. Гл. 1317
1317. Черт дернул за язык — За язык пацягнула = Нячысцікі за язык пацягнулі. Гл. 1316
79 👁