1318. Черт (бес, леший, пес) его знает — А ліха (пярун, агонь, халера, немач, упадак) яго ведае = А смуткі (злыдні, кадукі, віры) яго ведаюць. Гл. 493
1319. Чертова дюжина — Чортаў тузін
1320. Чертова кукла (перечница) — Рапуха паганая = Жаба апоўзлая (разлезлая, аблезлая, віславухая, карэлая) = Брыда (пачвара) нейкая = Кацера нягодная. Гл. 751, 1244
1321. Черт (бес) попутал — Нячысцік падкаснуўся = Чорт панёс на дзіравы мост
1322. Черт принес — Нячысцік прыгнаў = Чорт прыгнаў = Чортава хвіля прыгнала = Хвароба прынесла. Гл. 953
1323. Черт тебя дери — Каб з цябе чэрці вяроўкі вілі = Каб цябе чэрці паілі-кармілі = Каб табе д'яблы скуру папісалі = Каб на цябе чорны гад напаў = Каб тваю душу чэрці па пекле пхалі = Каб з цябе скуру лупілі. Гл. 618, 962, 1110, 1315, 1328
1324. Чесать языки (языками) — Языкамі абмывацца = Зводы зводзіць = Леды вадзіць. Гл. 875, 1042, 1346
1325. Честной народ — Людзі добрыя
1326. Честь честью — Як мае быць = Як належыць. Гл. 1327
1327. Чин чином (чинарем) — Як след = Як мае быць = Не абы-як. Гл. 1326
1328. Чтоб тебе пусто было — Каб ты запуставаў = Каб на цябе ўпадак = А каб ты жыцця (жытла) не ведаў = Каб табе ніхто рады не даў = Каб ты долі не знаў = Каб твая хата пуставала (запусцела) = Каб тваё селішча крапівою зарасло = Каб цябе ліхая гадзіна (ліхая доля) не мінула = А бадай цябе ліха = Каб табе дабра не было. Гл. 618, 962, 1110, 1315, 1323
1329. Чтоб тебя приподняло да шлепнуло — Каб табе добра было = А каб цябе ды бадай цябе = А каб табе пяткі назад завярнула = А каб ты сонца ўначы не бачыў = Каб цябе ў чыстым полі дзверы сціснулі = Каб ты на беразе ўтапіўся = Каб ты на вадзе спёкся. Гл. 686
1330. Чтоб тебя разорвало — Каб цябе парвала = Няхай ты спрахні = Каб цябе духі выгнала = Каб з цябе вантробы вытрыбушыла = Каб табе вантробы вырвала = Каб твае трыбухі на платах сушыліся = Каб цябе звіло ды скруціла = Каб цябе трасца трэсла = Каб табе язык парахнёй у горла сыпаўся = Каб табе вочы (слепакі, бельмы) павылазілі = Каб цябе ўзяло ды не адпусціла = Каб цябе ў сук сагнула. Гл. 1331
86 👁