Попасть впросак — У прычыну ўпасці = Пашыцца у дурні = Сораму набрацца = Укляпацца 1080. Пора и честь знать — Трэба й меру ведаць= Хопіць піць, хопіць дурыць, ці не час нам пакаяцца, пайсці дамоў параіцца, што заутра рабщь 1081. Пороть (нести) ахинею (вздор,ерунду, галиматью) — Грушы на вярбе вярзці = Смалянога дуба плесці = Мех з кайстраю плесці = Казу лабатую плест = 3 дуба вецце збіраць (хапаць, плссці) = Кашалі з лапцямі (кашалі без дужак) плесці = Рабой кабылесон расказваць= Пра жураўля на хвойцы расказваць. Гл. 044 1082. Порочный круг — Заганнае кола 1083. После дождичка в четверг — На тое лета, пасля абеда, гэтакаю парою = Заутра ў тую пару, калі рак паляціць з вады угару. Гл. 812, 814 1084. Потерять из виду — 3 вока спусціць = 3 вачэй згубіць 1085. Потерять расположение — Ласку страціць. Гл. 1077 1086. Потерять рассудок — Ад розу му адысці = Розуму крануцца. Гл. 488, 1216 1087. Потерять стыд (совесть) — Сарама пусціцца = Сумление страціць = У сабачуюскуру ўшыцца (пусціцца) = Вочы заплюшчыўшы (рабщь). Гл. 047 1088. Почить вечным сном — На вечны спакой сысці = Навекі заснуць = Светам загавець. Гл. 625, 704, 1016, 1024, 1006, 1115, 1214, 1240 1089. По щучьему велению — На шчупакова казанне 1090. Превзойти самого себя — Самога сябе перасягнуць 1091. Предать забвению — На забыццё аддаць = У няпамяць пусціць = Адшкадаваць 1092. Привести в порядок — Да ладу давесці = У лад увесці = Папарадкаваць 1093. Прижать (прищемить) хвост — Крылы прьщяць = На хвост наступіць 1094. Прийти к шапочному разбору — У свіныя галасы прыйсці = Прыйсці (прыехаць) свечкі тушыць 1095. Прийтись по нраву (по нутру) — Даспадобы прыпасці (прыйсціся). Гл. 842 1096. Приказать долго жить — Душою загавець = Зла
15 👁