Малы руска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем (1991). З. Ф. Санько

 ◀  / 226  ▶ 
смехі, смешкі) строіць = Смешкі правіць = Смех рабіць. Гл. 1192 1062. Под открытым небом — Пад богаваю страхою = Пад голым небам 1063. Подушам — Па шчырасці 1064. Поймать с поличным — На гарачым учынку злавіць = У хапку злавіць 1065. Пойти насмарку — У глум пайсці = На пшык з'схаць. Гл. 1066 1066. Пойти прахом — 3 ветрам пайсці = 3 дымам пайсці. Гл. 1065 1067. Показать, где раки зимуют — Навучыць, дзе ўюны зімуюць = Даць перцу з імберцам. Гл. 1068, 1111 1068. Показать кузькину мать — Паказаць, дзе камар козы пасе = Паказаць, дзе горкі перац расце. Гл. 1067, 1111 1069. Показывать пятки — Пяты падмазваць = Маху даваць = У лозы даваць. Гл. 622, 691 1070. По крайней мере — Прынамсі. Гл. 552, 908 1071. Положить живот — Жыватом налажыць = На нажы скіпець (ускіпець) = Рукі сашчапіць. Гл. 1199 1072. Получить кукиш с маслом — Дулю з'есці = Трасцу (трасцы) схапіць 1073. Получить по шее — Па карку схапіць (дастаць) = Дупня зарабіць = На абаранкі зарабіць = Дазню дастаць = Дразда паскакаць (заскакаць) 1074. По милости — 3 ласкі = Праз ласку 1075. Поминай как звали — Ужо і па клёцках = Толькі і чулі = I следу не стала. Гл. 724, 749 1076. Понимать как свинья в апельсинах — Знацца як свіння на саладзінах (на перцы, на пастах, на бязмене) = Разумсць як баран на бібліі. Гл. 955 1077. Попасть в опалу — У няласку (у няміласць) трапіць = Ад ласкі аддаліцца. Гл. 1085 1078. Попасть в переплет (в переделку) — У нераттрапіць = У балета ўскочыць = Семдзесятссм агнёў пабачыць = Уліпнуць як муха ў саладуху (як цюцька у гразь) = Ублытацца як муха у павуцінне = Трапіць як мыш у пастку (як верабей у шапку, як прусак у саладуху) = Улезці як сучка ў збан (як шчупак у нерат, як муха ў смалу, як прусак ў рошчыну
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дўпня, зесці, зсхаць, хапкў
5 👁
 ◀  / 226  ▶