(смехі, смешкі) строіць = Смешкі правіць = Смех рабіць. Гл. 1192
Под открытым небом — Пад богаваю страхою = Пад голым небам
По душам — Па шчырасці
Поймать с поличным — На гарачым учынку злавіць = У хапку злавіць
Пойти насмарку — У глум пайсці = На пшык з'ехаць. Гл. 1066
Пойти прахом — З ветрам пайсці = З дымам пайсці. Гл. 1065
Показать, где раки зимуют — Навучыць, дзе ўюны зімуюць = Даць перцу з імберцам. Гл. 1068, 1111
Показать кузькину мать — Паказаць, дзе камар козы пасе = Паказаць, дзе горкі перац расце. Гл. 1067, 1111
Показывать пятки — Пяты падмазваць = Маху даваць = У лозы даваць. Гл. 622, 691
По крайней мере — Прынамсі. Гл. 552, 908
Положить живот — Жыватом налажыць = На нажы скіпець (ускіпець) = Рукі сашчапіць. Гл. 1199
Получить кукиш с маслом — Дулю з'есці = Трасцу (трасцы) схапіць
Получить по шее — Па карку схапіць (дастаць) = Лупня зарабіць = На абаранкі зарабіць = Лазню дастаць = Дразда паскакаць (заскакаць)
По милости — З ласкі = Праз ласку
Поминай как звали — Ужо і па клёцках = Толькі і чулі = І следу не стала. Гл. 724, 749
Понимать как свинья в апельсинах — Знацца як свіння на саладзінах (на перцы, на пастах, на бязмене) = Разумець як баран на біблії. Гл. 955
Попасть в опалу — У няласку (у няміласць) трапіць = Ад ласкі аддаліцца. Гл. 1085
Попасть в переплет (в переделку) — У нерат трапіць = У балота ўскочыць = Семдзесят сем агнёў пабачыць = Уліпнуць як муха ў саладуху (як цюцька ў гразь) = Ублытацца як муха ў павуцінне = Трапіць як мыш у пастку (як верабей у шапку, як прусак у саладуху) = Улезці як сучка ў збан (як шчупак у нерат, як муха ў смалу, як прусак ў рошчыну)
79 👁