1079. Попасть впросак — У прычыну ўпасці = Пашыцца ў дурні = Сораму набрацца = Укляпацца
1080. Пора и честь знать — Трэба й меру ведаць = Хопіць піць, хопіць дурыць, ці не час нам пакаяцца, пайсці дамоў параіцца, што заўтра рабіць
1081. Пороть (нести) ахинею (вздор, ерунду, галиматью) — Грушы на вярбе вярзці = Смалянога дуба плесці = Мех з кайстраю плесці = Казу лабатую плесці = З дуба вецце збіраць (хапаць, плесці) = Кашалі з лапцямі (кашалі без дужак) плесці = Рабой кабыле сон расказваць = Пра жураўля на хвойцы расказваць. Гл. 944
1082. Порочный круг — Заганнае кола
1083. После дождичка в четверг — На тое лета, пасля абеда, гэтакаю парою = Заўтра ў тую пару, калі рак паляціць з вады ўгару. Гл. 812, 814
1084. Потерять из виду — З вока спусціць = З вачэй згубіць
1085. Потерять расположение — Ласку страціць. Гл. 1077
1086. Потерять рассудок — Ад розуму адысці = Розуму крануцца. Гл. 488, 1216
1087. Потерять стыд (совесть) — Сарама пусціцца = Сумленне страціць = У сабачую скуру ўшыцца (пусціцца) = Вочы заплюшчыўшы (рабіць). Гл. 947
1088. Почить вечным сном — На вечны спакой сысці = Навекі заснуць = Светам загавець. Гл. 625, 704, 1016, 1024, 1096, 1115, 1214, 1249
1089. По щучьему велению — На шчупакова казанне
1090. Превзойти самого себя — Самога сябе перасягнуць
1091. Предать забвению — На забыццё аддаць = У няпамяць пусціць = Адшкадаваць
1092. Привести в порядок — Да ладу давесці = У лад увесці = Папарадкаваць
1093. Прижать (прищемить) хвост — Крылы прыцяць = На хвост наступіць
1094. Прийти к шапочному разбору — У свіныя галасы прыйсці = Прыйсці (прыехаць) свечкі тушыць
1095. Прийтись по нраву (по нутру) — Даспадобы прыпасці (прыйсціся). Гл. 842
1096. Приказать долго жить — Душою загавець = Зла-
102 👁