свіння вухае = Зубы на сонцы грэць. Гл. 490, 619, 838, 1106, 1212
1046. Плестись в хвосте — Казу пасвіць = Цягнуцца (ззаду) як аплывуда (як жаба, як кішка). Гл. 732, 805
1047. Плыть по течению — За вадой ісці (плысці) = Жыць, як набяжыць
1048. Плясать под дудку — Пад дудку скакаць = Па чужой дудцы скакаць. Гл. 1289
1049. Поворачивать оглобли — Пяткамі назад ехаць
1050. По горло — Як завязаць = Па (самую) завязку = Цераз горла валіцца = Процьма = Гібель. Гл. 514, 654, 788, 819, 833, 945, 1013, 1301, 1304, 1305
1051. Погреть руки — Лапкі пагрэць = Цападлы пагрэць. Гл. 868
1052. Подбивать клинья — Халяўкі смаліць = У залёты хадзіць = Улягаць. Гл. 687, 1057
1053. Подбитый ветром (легкомысленный) — І ад сонца і ад ветру = Завярні-галава = Шулды-булды, гарохавая каша = Фіёлкі ў галаве скачуць = Шал у галаве = Вецер у галаве
1054. Подбитый ветром (об одежде) — Ветрам шыты (падшыты)
1055. Поджилки трясутся — Лытка (лыткі) задрыжэла (закалацілася, затрэслася) = Сціхот бярэ = Дрыжыць як авечы хвост = Калоціцца (дрыжыць) як асінавы ліст = Дрыжыць як чорт пад крыжам. Гл. 559, 664, 863
1056. Поджимать хвост — Хвост падтульваць (падгінаць, схіляць, апускаць) = Хвост падцяць = Утуліўшы хвост схавацца пад мост = Схіліць (падцяць) хвост ды пад мост. Гл. 1262
1057. Подкатывать салазки — Стральцоў прыстаўляць = Залёты рабіць. Гл. 687, 1052
1058. Подливать масла в огонь — Саломы ў агонь падкладаць = Смалы ў агонь падліваць = Дроў у печ падкідваць = Прыску (жару) падсыпаць
1059. Подложить свинью — Вока запарушыць = Шостку падкінуць = Дудку падсудобіць
1060. Под мухой — Пад чаркай = З карчмаром прывітаўся = У чуб укінуў = Чмялі мае ў носе. Гл. 568
1061. Поднимать на смех — На смех выстаўляць = На смех (на смешкі) браць = Вочы высмейваць (выбіраць) = Высмешкі
93 👁