От чистого сердца — Ад шчырага сэрца. Гл 1014 1030. Очертя голову — Як утрапёны = Як чорт падсмалены = Не гледзячы ні вока, ні бока = Як жару пад хвост насыпалі. Гл 546, 551, 604, 736, 781, 802, 1201, 1213, 1332 1031. Падать к ногам — У ногі кідацца (падаць, каціцца, давацца) = Боты цалаваць = Па нагах поўзаць = Да рук кідацца. Гл 1312 1032. Палец о палец не ударить — Саломку не псраламаць = За халодную ваду не ўзяцца = Hi за халодную ваду = Палец на палец не пакласці = Палкі не перакінуць = Рук не падлажыць 1033. Пара пустяков — Няма што = Як арэх раскусіць = Як хукнуць - Дробязь (драбяза). Гл 1117, 1136 1034. Парень хоть куда — Да зайца стралец і да дзевак маладзец = I да волікаў пастух і да конікаў канюх = Радзіўся днём з агнём 1035. Первое время — Першыя часы. Гл 894 1036. Первый попавшийся (встречный) — Першы-лепшы 1037. Перебиваться с куска на кусок — Хлеб ядзім траякі: чорны, белы і ніякі = Адзін дзень — мак, а другі — так = Ніколі малака з хлебам не пад'еў: увесну малако ёсць — хлеба няма, а ўвосень хлеба намалоціш — карова запусціцца. Гл 1038 1038. Перебиваться с хлеба на квас — Тыдзень з алеем, тыдзень галеем = Дзень з алеем, а тры дні галеем = Часам з квасам, а парою з вадою = Kajii праснак, a Kajii і зусім так = Адзін раз густа, другі раз пуста. Гл 1037 1039. Перегнуть палку — Кій перагнуць = Меру перабраць. Гл 1284 1040. Переезжая сваха — Перасзная свацця 1041. Переливать из пустого в порожнее — Зялёны мак калаціць = Бобу ў гаросе шукаць = 3 вадою біцца 1042. Перемывать (мыть) косточки — Языком абмываць = Языкамі абмывацца = Косці перабіраць = Шыпулі абіраць = Вянкі плесці = Ад пят да галоў абмаўляць. Гл 875, 1324, 1346 1043. Пересчитать ребра — Рэбры перабраць (палічыць) = Скабы палічыць. Гл 629, 888, 890 1044. Песок сыплется (старый, дряхлый) ■— Парахня сыплецца 1045. Плевать в потолок — Ленца важыць = Слухаць, як
Дадатковыя словы
падеў
5 👁