997. Один на один — Сам-насам. Гл. 1168
998. Один-одинешенек — Адзін душою = Адзін-аднюткі (адзін-аднюсенькі) = Адзін-адзінюткі (адзін-адзінюсенькі) = Адзін-адненькі = Адзін-адным = Адным-адзініца = Сам сабою = Сам сабе = Усяе талакі — свае дзве рукі. Гл. 486, 787
999. Один черт — Адна трасца = Адна халера = Адна вяроўка = Адно шчасце = Адзін дабрыдзень = Не Гірша, дык чорт іншы = Ці пражаны, ці смажаны — усё адно. Гл. 575
1000. Одна лавочка — Адна хеўра = З адной хеўры
1001. Одним духом — Чуй дух = Як слова мовіць (сказаць) = У адзін дух = Як слова вымавіць здалося. Гл. 520, 541, 542
1002. Одним махом — За адным скрыпам = За адным цягам = За адным свістам = За адным добрым днём = Адным скокам. Гл. 554
1003. Одним миром мазаны — Адзін чорт маляваў (намаляваў) = Адным грэбенем прычасаліся = Чэрці адной шэрсці. Гл. 631, 737, 892, 1004
1004. Одного поля ягоды — З аднаго гнязда птушкі = З аднаго балота чэрці = Адным возам па піва едуць = Каб павесіў, то адзін другога не пераважыць. Гл. 631, 737, 892, 1003
1005. Оказать любезность — Ласку зрабіць (учыніць) = Літасць учыніць
1006. Окунуться (уйти) с головой — Па вушы ўехаць
1007. Олух царя небесного — Асёл маляваны = Дурань малёваны = Непадсяваны дурань = Глумак глумаком. Гл. 487, 615, 657, 658, 867
1008. Опустить руки — Рукі злажыць = Крылы раскапусціць
1009. Оставить без рубашки — З сарочкі вывесці = Да ніткі абабраць = Ні вала ні кала не пакінуць = Ні хаты ні лапаты не пакінуць = Руб ды пярэпірка засталіся. Гл. 995, 1123
1010. Оставить рожки да ножки — Хвост і грыву пакінуць = Рогі ды ногі пакінуць
1011. Остаться при своих интересах (козырях) — На тым жа суку сесці = На той самай сесці = З такам пайсці (вярнуцца) = Што прынёс, з тым і пайшоў = Як прыйшлі, так і размінуліся = На тым самым месцы сесці. Гл. 943
1012. Остер на язык — З языком як з мячом = Язык як брытва = Ажно ў пяты коле = Спрытны на язык
88 👁