983. Ни свет ни заря — Яшчэ й на дзень не займала = З цёмнага рана. Гл. 1336
984. Ни слуху ни духу — Ні слыху ні прослыху = Ні слыху ні дыху = І куры не шэпчуць = Ані вокам не відаць, ані слыхам не чуваць = Ні вока не бачыла, ні вуха не чула. Гл. 978
985. Ни с того ни с сего — Без нічога ніякага = Без нічога ніякага, без нічога нічагісенька = Ні села ні пала = Ні села ні пала, дай бабе (баба) сала = Ні села ні пала, давай, котка, сала = З дабрамеру. Гл. 700, 967, 968, 1162
986. Ни сюда ни туда — Ні сюдою ні тудою = Ні сюды ні туды, мае мілыя дуды = Ні сюды Мікіта ні туды Мікіта
987. Ничего себе — Нішто сабе = Дарма сабе. Гл. 951, 1294
988. Ни швец, ни жнец, ни в дуду игрец — Ні шавец, ні кравец, ні каваль, ні стругаль (а проста гаварыльшчык) = Ні трэц, ні мнец, ні ў дуду ігрэц = Ні да танца ні да ражанца. Гл. 958, 960
989. Ни шуму ни гаму — Ні піску ні віску = Ні крыку ні выку
990. Ни шьет ни порет — Ні куе ні плешча = Ні пашые ні папора = Ні качка ні швачка. Гл. 972
991. Носится как дурак с писаной торбой — Носіцца як дурань з маляванай торбай (з мялам, са ступаю, з дзвярыма) = Носіцца як чорт з бубнам = Важдаецца як кот са здохлай мышшу = Носіцца як са скулянкаю = Дурань дзверы. Гл. 992
992. Носится как курица с яйцом — Цацкаецца як з велікодным яйкам = Носіцца (кешкаецца) як кот з салам (з селядцом) = Носіцца як курыца з першым яйкам. Гл. 991
993. Обливаться (умываться) слезами — Свет тапіць = Слязьмі (слёзкамі, слёзачкамі) залівацца = Плакаць як бацьку (матку) пахаваўшы = Плакаць як матка па дзіцятку = Як бобам плакаць = Слёзы ручацца. Гл. 843, 1139, 1144
994. Обломать рога — Рогі падпілаваць (спілаваць, урэзаць, падрэзаць) = Рогі прыцерці (уцяць, пазбіваць) = Рожкі зняць = Хвост уцяць
995. Ободрать (обчистить) как липку — Аблупіць (абабраць, абдзерці) як ліпку = Да жывога аблупіць = Ад пят да галавы абдзерці = Ні на семя ні на емя не пакінуць. Гл. 1009, 1123
996. О двух головах — Кароткія (кароткі) завароткі. Гл. 939
89 👁