1013. Отбоя нет — Хоць махалам махай = Не абабрацца. Гл. 514, 654, 788, 819, 833, 945, 1050, 1301, 1304, 1305 1014. От всей души — Ад шчырае душы. Гл. 1029 1015. От горшка два вершка — Кату па пяту = Вераб'ю па калена = Пчале па крылле = Сабаку па хвост = Раку па вусы = Ад зямлі не адрос = На раз аблізаць = Кавалер — кату па каўнер. Гл. 479 1016. Отдать концы — Ключыкі ў мора аддаць = Вечкам накрыцца = Век скончыць = Душа з цела выйшла. Гл. 625, 704, 1024, 1088, 1096, 1115, 1214, 1249 1017. От зари до зари — Ад відна да відна (ад віднога да віднога) = Ад зары да зары. Гл. 1224 1018. Отколоть номер — Коніка выкінуць. Гл. 1021 1019. От корки до корки — Ад дошчачкі да дошчачкі (ад дошкі да дошкі) = Ад вокладкі да вокладкі 1020. Откуда ни возьмись — Ні адтуль ні адсюль = Ні стуль ні ссюль = Адкуль ні возьмецца = Скуль ні ўзяўся. Гл. 504, 773 1021. Отмочить штуку — Штуку адпаліць (удзерці, укроіць, урэзаць, утнуць) = Штучку вытварыць. Гл. 1018 1022. Отныне и до века — Ад веку і да веку = Пакуль свет (стаіць). Гл. 653 1023. Отправить в мир иной — У царства нябеснае пусціць = На той свет загнаць (пусціць). Гл. 598, 1146, 1163, 1180, 1217, 1273 1024. Отправиться на тот свет (к праотцам) — На той свет падацца (пайсці) = Да бога пайсці = Да Абрагама на піва паехаць (пайсці) = Авечкі пасвіць да Абрагама пайсці = Са свету збыцца (збавіцца) = З гэтага свету зыйсці. Гл. 625, 704, 1016, 1088, 1096, 1115, 1214, 1249 1025. Отрезанный ломоть — Адкрышаны бераг (край) = Адрэзаная луста (адкроеная скіба) = За чужым парогам 1026. От случая к случаю — Калі-нікалі = Сяды-тады (тады-сяды) = Гады ў рады = Мала калі = Іншым разам. Гл. 570 1027. Отсохни у меня язык — Каб мне язык адсох = Каб мне калом язык стаў (калі гэта няпраўда). Гл. 507, 942, 1105, 1125, 1137, 1269 1028. Отставной козы барабанщик — Пустога двара затычка = Да пустога хлява затычка = Ад пустой бочкі затычка = Ад пустой хаты затычка = Усадзіў (даў, зляпіў) бог душу ні ў пень ні ў грушу. Гл. 1104
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
91 👁