Частка I
Прыказкі і прымаўкі
1. Атаманом артель красна — Хвала ваяводзе, што войска у згодзе = У хвацкага атамана і я не паганы = У добрага атамана ўсе хлопцы смелыя (дужыя) = За ваяводам гожым усё зможам = За добраю радай красуе грамада = Без правадыра войска гіне. Гл. 157
2. Баба с возу — кобыле легче — Баба з калёс, а каня як чорт панёс = Баба з калёс — каню свята (калёсам лягчэй)
3. Бабушка надвое сказала — Бабка надвое варажыла = «Можа» надвое варожа = Надвое бабка варажыла, а ў вадно месца палажыла = Надвое бабка варажыла: ці памрэ, ці будзе жыва. Гл. 179
4. Барин — лыч замаран — Паніч — свіны лыч = Пан — саломаю напхан = Вялікі пан: падраны (дзіравы) жупан = Гэтакія паны — па тры (пары) ў штаны = Такі пан, што ў саломе спіць, а зубамі блохі б'е
5. Беда всему научит — Бяда вымучыць і вывучыць = Бяда хоць мучыць, ды жыць вучыць = Бяда ды мука — тая ж навука = Галеча ды голад пагоняць на холад. Гл. 322
6. Бедность — не порок — Сярмяга — не знявага, а жупан — не вялікі пан = Бяднейшы — не канечне дурнейшы = Латаная світка не загана = Беднасць не адбярэ ні чэсці, ні розуму
7. Без труда не вытащишь и рыбку из пруда — Каб рыбу есці, трэба ў ваду лезці = Трэба нахіліцца, каб з ручая напіцца = Каб вады напіцца, трэба ёй пакланіцца = Вады не засіліш не паварушыўшыся, рыбы не зловіш не памачыўшыся = Па дарозе ідучы, грыбоў не набярэш. Гл. 436
8. Без хозяина дом сирота — Двор без гаспадара плача = Без гаспадара і грошы — чарапкі = Няма Саўкі — няма ўпраўкі = Як гаспадар ёсць у хаце, дык усё будзе добра дбаці
9. Береги платье снову, а честь смолоду — Шануйся зама
140 👁