поўніцу адчуць яе адметнасць, вобразнасць і хараство. У гэты слоўнік увайшлі найбольш ужывальныя рускія прымаўкі, прыказкі і фраземы (вядома, тыя, якім аўтар знайшоў беларускія эквіваленты). Па-за слоўнікам, як правіла, засталіся выслоўі (агульнаславянскія абоагульнаўсходнеславянскія), што маюць аднолькавы кампанентны склад у рускай і беларускай мовах. Такі падыход абумоўлены абмежаваным аб'ёмам і практичным прызначэннем кнігі. Дзеля зручнейшага карысгання слоўнікам, больш эфсктыўнага пошуку чытачом патрэбнага матэрыялу блізказначныя моўныя адзінкі аб'яднаны ў сінанімічныя рады праз пазнаку Гл. ды іх парадкавыя нумары. Што да беларускае часткі слоўніка, то я свядома імкнуўся не абмяжоўвацца адным адпаведнікам і там, дзе гэта магчыма, падаваў іх некалькі, спадзеючыся, што гэта дазволіць чытачу выбраць выслоўе з найбольш прыдатнай экспрэсіўна-стылёвай танальнасцю. Іншым разам беларускі адпаведнік можа падацца залішне аддаленым ад аналагічнага рускага выслоўя ці семантычна звужаным у параўнанні з ім. Але ў пзуным кантэксце ён паспяхова выконвае ролю эквівалента, у чым няцяжка пераканацца. Беларускія адпаведнікі ў межах слоўнікавага артикула аддзеленыя адзін ад друтога знакам роўнасці (зразумела, што гэтая роўнасць умоўная). У дужках падаюцца варыянты. Часам, калі гэта апраўдана, у якасці адпаведніка да рускай фраземы дадаткова прыводзіцца нефраземнае словазлучэнне або нават адно слова (звычайна гэта дзеяслоў), але гэтакіх выпадкаў няшмат. Пераважная колькасць бедарускага фразеалагічнага і парэміялагічнага матэрыялу ўзятая з запісаў фалькларыстаў М.Федароўскага, I. Насовіча, А. Сержпутоўскага, Я. Ляцкага, Я. Тышкевіча, У. Дыбоўскага, Е. Раманава, П. Шпілеўскага, У. Дабравольскага, Ф. Янкоўскага і іншых. Параўнальна невялікая частка яго пачэрпнута з твораў мастацкай літаратуры, а таксама запісана мною ад сваіх бацькоў Хведара Санько і Зоні Кіршчэні. Звесткі пра асноўныя скарыстаныя крыніцы й даследаванні падаюцца напрыканцы кнігі. «Першае цялятка — шчанятка», — свсдчыць народнае выслоўе. Наколькі яно датычыць гэтае кнігі, няхай мяркуе чытач. Аўтар жа, разумеючы, што першая спроба не можа быць бездакорная, просіць дасылаць заўвагі ды прапановы, каб скарыстаць іх у далейшай працы. Зьміцер Санько
Дадатковыя словы
абяднаны, абёмам, пзўным, тэта
18 👁