Прадмова Багацце і непаўторнасць гучання кожнае мовы шмат у чым вызначаюцца прымаўкамі, прыказкамі і фраземамі (фразеалагізмамі). Пераклад жа іх — справа вельмі няпростая. Па сутнасці, гэта павінны быць нават не пераклад, а падбор адпаведнікаў, г. зн. адпаведных выслоўяў, з іншае мовы. Літаральна ж перакладзеныя, скалькаваныя фраземы (як і прымаўкі, прыказкі) звычайна не становяцца набыткам мовы, арганічна не ўваходзяць у яе. Тут я цалкам падзяляю думку прызнанага аўтарытэта ў галіне беларускае фразеалогіі Ф. Янкоўскага пра неабходнасць "адмежавацца ад былой практыкі падачы фразеалагізмаў, сляды якой сустракаюцца і ў апошніх перакладных слоўніках, дзе беларуская фразеалогія прыводзіцца часам не на матэрыяле картатэкі, не на фактах самой мовы, а на літаральным перакладзе, на калькаванні фразеалагізмаў са слоўнікаў другой мовы". Гэтая практика, зазначу, склаласяне стыхійна, яна была рэальным увасабленнем цяпер ужо, дзякаваць Богу, здадзенай у архіў канцэпцыі золіжэння й зліцця моваў. Жывая народная мова вельмі багатая на выслоўі, якія, на жаль, яшчэ не знайшлі належнага выкарыстання ў беларускай літаратурнай мове і адпаведнага адлюстравання ў перакладных слоўніках. Слабое асваенне літаратурнаю моваю скарбаў народнае фразеалогіі і парэміялогіі непазбежна стварае цяжкасці пры перакладзе з іншых моваў на беларускую, пггурхае на калькаванне, на ўжыванне нефраземных словазлучэнняў, што збядняе мову, не спрыяе паўнакроўнаму яе развіццю і функцыянаванню. Яно ж спрычыняецца й да таго, што людзі, якія сёння далучаюцца да беларускай мовы, не могуць на* Янкоўскі Ф. Беларуская мова. 3-е выд., дапрац. Мн.: Вышэйш. шк., 1978. С
Дадатковыя словы
збліжэння
15 👁