Малы руска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем (1991). З. Ф. Санько

 ◀  / 226  ▶ 
Падзяка Я вельмі ўдзячны прафесару Фёдару Янкоўскаму, які, на вялікі жаль, гэтак заўчасна пакінуў нас, — хроснаму бацьку маё'й працы. Менавіта ягоныя публікацыі па культуры мовы абудзілі ў мяне цікавасць і заахвоцілі ўзяцца за яе. Дзякуючы яго прынцыповым заўвагам, зычліваму стаўленню і падтрымцы пачатковы матэрыял могувасобіццаўгэтае выданне. Шчыра дзякую шаноўным рэцэнзентам спадарам Янку Саламевічу і Алесю Каўрусу за каштоўныя заўвагі і парады, якія значна палепійылі рукапіс, дазволілі ўнікнуць некоторых хібаў і памылак. Вялікую дапамогу і моральную падтрымку ўвесь час адчуваў я ад майго сябра і паплечніка ў справе адраджэння роднае мовы Алеся Розанова. Мне прыемна адзначьщь гэта і выказаць яму шчырую падзяку. Называючы тых, хто спрычыніўся да выхаду гэтае кнігі, не магу не сказаць пра чалавека, без якога стварэнне яе было бувогуле немагчымае. Гэта мая жонка Наталя. Толькі дзякуючы яе самаахвярнасці, дзякуючы створанай ёю атмасферы душэўнай цеплыні і ўтульнасці я змог пры крайняй нястачы вольнага ад службы і грамадскіх абавязкаў часу зрабщь гэтую працу. Яна пераклала на свае кволыя плечы цяжар клопатаў па гаспадарцы і ўзгадаванні дзяцей. Яна ж была першым маім крытыкам — строгім і зычлівым
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

маёй
13 👁
 ◀  / 226  ▶