Лапці падплесці = На ўсе чатыры нагі падкаваць = У дурні пашыць
907. На ходу подметки рвет — З-пад сучкі яйка ўкрадзе = І з-пад гадзіны яйкі выбера = Усе яйкі з-пад яшчаркі падастае = Стаячаму лапці падпляце = З-пад бягучага каня падковы адрывае. Гл. 1218
908. На худой конец — На благі канец = У найгоршым разе. Гл. 552, 1070
909. На чем свет стоит — Кляне, аж трава вяне = Аж вантробы выварочвае = Лае як рэпу грызе
910. Наша взяла — Наша ўзяло
911. На языке реку переедет — Жаба на языку не спячэцца = На языку нічога (нічогачка) не замерзне = Сем сабак не абрэша (не перабрэша)
912. Не было печали — Вось ліха = Не меў клопату
913. Не в бровь, а в глаз — Сказаў як уцяў = Як у сук улеплена (уляпіў) = Секануў як крапівою = Сказаў як звязаў = Сказана як звязана
914. Не в духе — Не ў гуморы
915. Не велика беда — Такой (малой) бяды = Клопат вялікі = Не бяды. Гл. 1334
916. Не взвидеть света (испытать сильную боль) — Аж сем бажніц (касцёлаў) убачыць = Думаў, неба лізну. Гл. 979, 1302
917. Не видать как своих ушей — Угледзець (убачыць) як сваю патыліцу = Угледзець як свае вуха = Убачыць як свіння неба
918. Не видеть дальше своего носа — Не бачыць далей, як канец носа свайго
919. Не все дома — Без пятай дошчачкі = Не ўсе дошчачкі ў парадку = Не ўсе ў бердзе (яму) = Клёку ў галаве не мае = Алею ў галаве мала. Гл. 701, 861, 1127
920. Не давать прохода (покоя) — Быту (збыту) не даваць = Ступіць не даваць = Жыцця не даваць = Вочы выймаць
921. Не давать спуску — Літасці не даваць = Не папускаць
922. Не дай бог — Крый божа (бог) = Хай бог не дае = Хай бог сцеражэ. Гл. 937, 1278
923. Недалеко ходить за примером — Прыкладу шукаць
102 👁