890. Намять холку (нанести побои) — У каршэнь даць (наўскладаць, налажыць) = Кухталя (кухталёў) даць = Грымака даць = Штурханоў надаваць = Па грыбах (па губах) даць. Гл. 629, 888, 1043
891. На ночь глядя — Проці ночы
892. На один покрой — На адзін капыл = Абодва (усе) роўныя = Адно васемнаццаць, а другое без двух дваццаць = На адзін лад. Гл. 631, 737, 1003, 1004
893. На первый случай — На першы абыходак
894. На первых порах — На першую пару = Напачатку. Гл. 1035
895. На перепутье — На раздарожжы = На ростанях = На крыжаванай (крыжавой) дарозе = На крыжавых пуцінах (дарогах) = На расходных дарогах
896. Напиться в дымину — Набрацца (насцябацца) як павук = Набрацца як Марцін за рубля (як Марцін мыла). Гл. 887, 899, 1128
897. На пороге жизни — Перад сваім векам
898. На радостях — З радасці
899. Нарезаться в стельку — Напіцца (набрацца) як зямля = Набрацца як бэля (бэйля) = Да божай моцы напіцца = Чары набрацца. Гл. 887, 896, 1128
900. Нарываться на неприятность — Гуза (гузякі) шукаць = Гуза на галаву (на лоб) шукаць = Шукаць як воўк даўбешкі (доўбні) = Галава гузака шукае
901. На седьмом небе (быть) — Рай адамкнуўся (адчыніўся) = На неба ўзлезці = Як на сто коней сеў. Гл. 510
902. Насколько хватает (достает) глаз — Як вокам скінуць (кінуць, сягнуць, дастаць, згледзець, схапіць) = Як вока згледзіць (схопіць, сягае, дастане, кіне) = Як глянуць = Як завідаць
903. На скорую руку — На хапок (на хапка) = На гарачыя губы (узяцца) = Прыхапкам
904. На смертном одре — На божай пасцелі = На божай дарозе. Гл. 512, 665, 1100, 1207, 1239
905. На сносях — На пары = На часах = На россыпу = На выліўках. Гл. 569
906. Натянуть (наставить, наклеить) нос (одурачить) — У хадакі абуць = Боты падшыць = У пасталы (у лапці) абуць =
93 👁