кая цыбуліна (як горкі яблык) = Абрыднуць як рыба гнілая = За горкую ягаду ўпекціся = Спрыкрыцца як ваўкалака = Стаць горкім як чэмер = Хоць махалам гані. Гл. 869 875. Надувать (дуть) в уши — Да вушэй даводзіць (прыносіць) = Вязелле гнуць = Мак зялёны трэсці. Гл. 1042, 1324, 1346 876. Надулся как индюк — Надзьмуўся як сыч (як сава, як цецярук, як сурмач) = Нахохліўся (надзьмуўся) як індык = Натапырыўся як вожык (як верабей). Гл. 778, 877, 878 877. Надулся как мышь на крупу — Скрывіўся як серада на пятніцу = Надзьмуўся як вош на мароз = Надзьмуўся як кавальскі мех = Надзьмуўся як жаба на карчы (на купіне). Гл. 778, 876, 878 878. Надуть губы — Губы (губу) закапыліць = Лупы наставіць = Грыбы надзьмуць = Дзьмецца як не парвецца. Гл. 778, 876, 877 879. На закате дней — На схіле веку (жыцця) 880. Найти рукавицы за поясом — За лаваю сякеру знайсці = У зубах люльку (піпку) знайсці 881. На каждом шагу (всюду) — Што ні крок 882. На камне голову прокормит — Такі і на камені разрасцецца = Пройдзе поле і ног не наколе = Гэты Яўхім і з вады вылезе сухім. Гл. 1281 883. На кой черт — На чорта = На ліха = На халеру = На няшчасце = На пярун. Гл. 786, 1191 884. На корню — На пні 885. На кривой (на козе) не объедешь — На лапці не аб'ехаць = Не дасць сябе за вус закруціць = І ў ступе таўкачом не трапіш = Не абдурыш. Гл. 889 886. Накрыть стол — На стол сабраць (даць) 887. Нализаться как свинья — Набрацца як жаба твані (мулу, гразі) = Набрацца як свіння гразі (брагі) = Насцябацца (упіцца) як свіння (як вяпрук) = Каваную свінку купіць. Гл. 896, 899, 1128 888. Наломать бока — Бакі намуляць (намацаць) = Рэбры намацаць = Кіем рэбры намацаць = У косці даць (усыпаць, увярнуць). Гл. 629, 890, 1043 889. На мякине не проведешь — На мякіне не падманіш (не зловіш) = І ў рэшаце не зловіш. Гл. 885
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
109 👁