857. Мертвым (мертвецким) сном (спать) — Хоць зубы выберы (павырывай) = Як нежывы = Як забіты = Як маку наеўшыся = Як пасля маку = Як п'яны. Гл. 483
858. Метать громы и молнии — Перуноў даваць = Фаеру даваць
859. Милое дело — Любата
860. Много мнить о себе — Высока галаву насіць = Высока лётаць
861. Мозги набекрень — Мазгі без чэрапа = Кішкі ў галаве = Прусакі ў галаве. Гл. 701, 919, 1127
862. Мозолить глаза — Сляпіцаю (слепнем) ў вочы лезці = Вочы рэзаць = Рап'ём лезці ў вочы = Асвою (асою) лезці ў вочы. Гл. 841, 1126
863. Мороз по коже дерет — Аж кашуля палатном стала = Аж сарочка спалатнела = Аж кашуля да цела не туліцца = Цыганскі пот праймае (бярэ, забірае) = Мароз на скуры стаіць = Мароз па скуры ходзіць. Гл. 559, 664, 1055
864. Морочить голову — Галаву дурыць (тлуміць, чмуціць, чмурыць, зяліць). Гл. 1160
865. Мухи не обидит — Камара не заб'е = Курыцы не пакрыўдзіць = І камара не зачэпіць (не скрыўдзіць) = Пальцам не зачэпіць = Рукі не пакладзе = Гнілому цяляці хваста не адарве. Гл. 556
866. Муху раздавить (зашибить) — Кручок загнуць = У чуб укінуць = На чарвяка скінуць = На корак наступіць = З Лейзарам (з карчмаром) прывітацца = У шулумейку закінуць. Гл. 688
867. Мякинная башка — Сечка ў галаве = Амецямі (сечкай) галава напхана = Авечая галава = Мазгаўня дурная. Гл. 487, 615, 657, 658, 1007
868. Набить карман — Кішэнь напхаць = Ліхі шэлег абабіць. Гл. 1051
869. Набить оскомину — Аскомы нагнаць = Апрыкраць = Абрыднуць. Гл. 874
870. Набить руку — Руку наламаць = Навытырыцца
871. На вид — З выгляду = На пагляд = На спазор = Пазорам
872. На воробьиный шаг — На жабін скок = На рыбіну нагу
873. На днях — Гэтымі днямі = Надоечы
874. Надоесть хуже горькой редьки — Апрыкраць як гор-
100 👁